Служба «Адно акно»
Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта
Забяспечвае працу Карэліцкага райвыканкама па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур на аснове заяўнага прынцыпу «адно акно».
Вядзе тлумачальную працу даведачна-інфармацыйнага характару і папярэдняе кансультаванне па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур.
Запытвае ад іншых дзяржаўных органаў і арганізацый дакументы і (або) звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.
Гірза Алена Іванаўна - кіраўнік службы «Адно акно», загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Хаўста Вікторыя Віктараўна - інспектар сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Уласевіч Наталля Мікалаеўна - галоўны спецыяліст упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва
Рэзниічэнка Кацярына Сяргееўна - спецыяліст службы "Адно акно"
Адрас: г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 9, каб. 17
Час работы:
Панядзелак, аўторак, серада, пятніца з 8.00 да 17.00
Чацвер з 8.00 да 20.00
Абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Кантактныя тэлефоны - 21255, 20016, 20453, 142
Для павышэння эфектыўнасці работы з грамадзянамі, якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва, якасці ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур просім Вас выказаць сваё меркаванне аб працы арганізацый якія аказваюць паслугі, забяспечваючыя жыццядзейнасць насельніцтва ў Карэліцкім раёне. Меркаванні, заўвагі і прапановы просім дасылаць Вас на электронную паштовую скрыню райвыканкама korelichi@mail.grodno.by
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2018 г. № 881 "Аб мерах па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 і ўнясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» са снежня 2018 года на адзіным партале электронных паслуг (далей - АПЭП) https://portal.gov.by даступна новая электронная паслуга па прадастаўленні звестак аб аднясенні грамадзяніна да не занятага ў эканоміцы (далей - паслуга).
Паслуга прадастаўляецца фізічным асобам у адносінах да сябе асабіста. Для яе атрымання патрэбна аўтарызавацца на АПЭП з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу або унікальнага ідэнтыфікатара.
Выдача унікальнага ідэнтыфікатара грамадзянам ажыццяўляецца службай «адно акно» Карэліцкага райвыканкама.
Рэквізіты банкаўскіх рахункаў для ўнясення платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур
Плата за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры, прадугледжаная Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200, згодна з артыкулам 13 главы 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 года № 433 "Аб асновах адміністрацыйных працэдур» уносіцца на р/кошт:
BY51AKBB36005180001870000000
Главное управление Министерства финансов Республики Беларусь по Гродненской области
УНП500563252, код банка АКВВВY2Х
ОАО «АСБ Беларусбанк», код платежа 0463
Ўнясенне платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, за выдачу запытаных дакументаў і (або) звестак, згодна п.4 арт.22 главы 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 года № 433 "Аб асновах адміністрацыйных працэдур" уносіцца на р/кошт:
BY19ВАРВ30124101600140000000
Новогрудский филиал РУП «Гродненское агенство по государственной регистрации и земельному кадастру»
УНП 500171221, код банка ВАРВВY24457
Филиал ОАО «Белагропромбанк» - Гродненское областное управление
Адрасы бліжэйшых устаноў банкаў:
- ЦБП №411 ААТ «АСБ Беларусбанк» у г.п.Карэлічы
Месцазнаходжанне: г.п.Карэлічы, пл.17 Верасня, 6/1
- РКЦ №23 у г.п. Карэлічы філіяла ААТ "Белаграпрамбанк" - Гродзенскае абласное ўпраўленне
Месцазнаходжанне: г.п. Карэлічы, вул. 8 Сакавіка, 16