Галоўная / Белорусская версия / Адно акно / Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, а таксама трэціх асоб

Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, а таксама трэціх асоб

Вытрымкі з Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. "Аб асновах адміністрацыйных працэдур»

 

Артыкул 10. Правы зацікаўленых асоб

Зацікаўленыя асобы маюць права:

звяртацца з заявамі ў упаўнаважаныя органы;

бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;

атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;

прымаць удзел у адміністрацыйных працэдурах асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;

знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяваў, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай ахоўнай законам тайне;

атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх);

адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні; 

ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

 

Артыкул 11. Абавязкі зацікаўленых асоб

Зацікаўленыя асобы абавязаны:

ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;

прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, названыя ў абзацах другім-сёмым пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку выпатрабавання такіх дакументаў;

уносіць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змене месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

 

Артыкул 111. Правы і абавязкі трэціх асоб

1. Трэція асобы маюць права:

атрымліваць ад упаўнаважаных органаў растлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;

знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай тайне, якая ахоўваецца законам;

 

адклікаць сваю згоду (у тым ліку выяўленую шляхам прастаўлення подпісу на заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

абскарджваць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;

адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;

ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

 

2. Трэція асобы абавязаны:

ветліва адносіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў у адносінах да такіх работнікаў;

выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.