Электронныя звароты ў Карэлицкі раённы выканаўчы камітэт накіроўваюцца
і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона
Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и
юридических лиц“.
Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя
прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць права
на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую
інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Дадзеная сістэма прызначана для
падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў
і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі
зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па
адрасе https://обращения.бел.
У адпаведнасці з Законам
Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и
юридических лиц“ электронны зварот выкладаецца на
беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага
прадпрымальніка (далей – грамадзянін) у абавязковым парадку павінен
утрымліваць: |
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым
парадку павінен утрымліваць: |
- найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і
(або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы
асобы, якой накіроўваецца зварот; |
- найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і
(або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы
асобы, якой накіроўваецца зварот; |
Да электронных зваротаў, якія падаюцца
прадстаўнікамі заяўніка, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, якія
пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.Да электронных зваротаў могуць дадавацца дакументы аб выніках папярэдняга
разгляду зваротаў і другія дакументы і (або) звесткі, неабходныя для рашэння
пытанняў, выкладзеных у зваротах. |
Электронныя звароты павінны быць
разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць
дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за 1 месяц.
Адказы (паведамленні) на электронныя
звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, за выключэннем
выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы
адказ.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
выкладзены не на беларускай або рускай мове;
· адсутнічаюць найменне і (або) адрас
арганізацыі або пасада і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі
такое маецца) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
· адсутнічаюць прозвішча, уласнае імя, імя
па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас месца жыхарства
(месца знаходжання) грамадзяніна;
· адсутнічаюць поўная назва юрыдычнай
асобы і адрас яе месца знаходжання;
· адсутнічаюць прозвішча, уласнае імя, імя
па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка цi асобы, упаўнаважанай ва
ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
· не выкладзена сутнасць звароту;
· тэкст не паддаецца чытанню;
· у тэксце маюцца нецэнзурныя або
абразлівыя словы цi выразы;
· падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з
заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім
працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам,
заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам
аб адміністрацыйных працэдурах або па якiх у адпаведнасці з заканадаўчымі
актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду;
· змяшчаюць пытанні, што не адносяцца да
кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі;
· прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін
падачы скаргі;
· заяўнікам пададзены паўторны зварот,
калі зварот ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя
абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
· з заяўнікам спынена перапіска;
· змяшчаюць пагрозы жыццю, здароўю і
маёмасці, падахвочванне да ўчынення проціпраўнага дзеяння або заяўнік іншым
спосабам злоўжывае правам на зварот.