Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (далей - аддзел загса) Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта з'яўляецца структурным падраздзяленнем Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца Карэліцкаму раённаму выканаўчаму камітэту, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі - Міністэрству юстыцыі.
Структура аддзела загса Карэліцкага райвыканкама
|
Пасада |
Прозвішча Імя імя па бацьку |
Нумар тэлефона |
Нумар кабінета |
|
Начальнік аддзела загса |
Вішнеўская Валянціна Уладзіміраўна |
8 (01596) 37460 |
№2 |
|
Галоўны спецыяліст аддзела загса |
Сіўко Валянціна Міхайлаўна |
8 (01596) 36108 |
№1 |
Аддзел загса Карэліцкага райвыканкама:
- працуе па заяўным прынцыпе "адно акно";
- ажыццяўляе прыём грамадзян па папярэднім запісе па тэлефонах: +3751596-37460; +3751596-36108;
- ажыццяўляе прыём тэлефонных заявак грамадзян на падрыхтоўку даведак з наступнай выдачай пры асабістым звароце ў аддзел загса па тэлефонах: +3751596-37460; +3751596-36108 .
Па жаданні грамадзян аддзелам загса могуць праводзіцца:
- урачыстая рэгістрацыя нараджэння дзіцяці;
- урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу і нараджэння па індывідуальным сцэнары;
- урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу з выездам да месца правядзення ўрачыстасці;
- урачыстыя цырымоніі, звязаныя з рэгістрацыяй шлюбу.
Па жаданні грамадзяне могуць азнаёміцца са звесткамі аб колькасці прынятых заяў аб рэгістрацыі заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы ў канкрэтныя дні ў начальніка аддзела загса Вішнеўская Валянціна Уладзіміраўна (пры асабістым звароце або па тэлефоне +3751596-37460).
Асабісты прыём грамадзян праводзіць начальнік аддзела загса Вішнеўская Валянціна Уладзіміраўна кожны аўторак з 8.00 да 13.00 (каб. №2).
Тэлефон "гарачай лініі" і тэлефон даверу: +3751596-37460.
Тэлефон «Гарачай лініі» галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта па пытаннях рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану 8 (0152) 559091
Вы маеце права запоўніць анкету на партале рэйтынгавай адзнакі , ацаніўшы прастату і зразумеласць працэсу атрымання паслугі або ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, даступнасць інфармацыі аб парадку атрымання паслугі або ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, выкананне ўстаноўленага тэрміну прадастаўлення паслугі або ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры ў аддзеле запісу актаў грамадзянскага стану Карэліцкага раённага выканаўчага. камітэта, прафесіяналізм і добразычлівасць супрацоўнікаў аддзела.