Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.07.2024

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся на востраве Валаам

 Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца з працоўным візітам у Расіі.
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся на востраве Валаам (Ладажскае возера) у Карэліі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца з працоўным візітам у Расіі. Плануюцца перагаворы ў розных фарматах з Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні ў развіцці беларуска-расійскіх адносін, прасоўванне саюзных праектаў, тэматыку рэгіянальнай бяспекі і міжнародны парадак дня.

Кіраўнікі дзяржаў раней ужо двойчы разам наведвалі гэты востраў. Летась - таксама ў ліпені - яны наведалі размешчаны на востраве Спаса-Праабражэнскі Валаамскі мужчынскі манастыр.

А першы раз Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін разам пабывалі на Валааме ў ліпені 2019 года.