"Менавіта з гэтай падзеі пачаўся шлях Кубы да пабудовы сацыяльна арыентаванай дзяржавы, якая праводзіць сумленную ўнутраную і знешнюю палітыку", - гаворыцца ў віншаванні.
Для Беларусі Куба - адзін з важнейшых партнёраў і сяброў у Заходнім паўшар'і, звярнуў увагу Прэзідэнт.
«Перакананы, нам неабходна не толькі пашыраць супрацоўніцтва ў традыцыйнай сферы гандлю, але і выходзіць на кааперацыйныя формы ўзаемадзеяння. Стварэнне сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі, лекавых сродкаў, трактароў дасць пачатак якасна новаму этапу ў нашых эканамічных адносінах», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мігелю Марыё Дыяс-Канелю Бярмудэсу моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, а брацкаму кубінскаму народу - міру і дабрабыту.