вул. Гастэлы, 6
231430, г.п. Карэлічы
Гродзенская вобласць
Рэжым працы і прыём грамадзян:
Аўторак, чацверг-пятніца – 8.00-17.00
Перапынак на абед: 13.00- 14.00
Серада: 8.00- 20.00 (без перапынка на абед)
Субота: 8.00- 16.00 (без перапынка на абед)
Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак
Начальнік аддзела – Сіўко Валянціна Міхайлаўна, тэл/факс 2 11 38
Галоўны спецыяліст – Алфёрава Кацярына Уладзіміраўна тэл.3 61 08
Аддзел загса Карэліцкага райвыканкама:
● працуе по заяўнаму прынцыпу «адно акно»;
● ажыццяўляе прыём грамадзян кожны дзень;
● ажыццяўляе прыём грамадзян па пярэдняму запісу по тэлефонах:
2 11 38; 3 61 08;
● ажыццяўляе прыём тэлефонных заявак грамадзян на падрыхтоўку даведак (з наступнай выдачай пры асабістым звароце ў аддзел загса) по тэлефонах: 2 11 38; 3 61 08.
Асабісты прыём грамадзян кожны аўторак праводзіць начальнік аддзела загса Сіўко Валянціна Міхайлаўна (каб.№ 2)
з 8.00 да 13.00 гадзін.
Працуе тэлефон грачай лініі і даверу: 2 11 38
Графікі прыёму ў вышэйстаячых дзяржаўных органах
Задачы і функцыі аддзела загса
Парадак аплаты ў банках і ў сістэме АРІП
Тарыфы на дадатковыя платныя паслугі
Грамадзянам, якiя ўступаюць у шлюб
Нарматыўныя дакументы якія рэгулююць дзейнасць органаў загса
СТРУКТУРА І ВЫШЭЙСТАЯЧЫЯ ОРГАНЫ
аддзела запісу актаў грамадзянскага стану
Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта
Пасада |
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
Нумар тэлефона |
Нумар кабінета |
Начальнік аддзела загса |
Сіўко Валянціна Міхайлаўна |
8 (01596) 2 11 38 |
№2 |
Галоўны спецыяліст аддзела загса |
|
8 (01596) 3 61 08 |
№1 |
Аддзел загса ўтвораны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Карэліцкім раённым выканаўчым камітэтам, з'яўляецца яго структурным падраздзяленнем і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці аддзел загса падпарадкоўваецца Карэліцкаму раённаму выканаўчаму камітэту, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі – галоўнаму ўпраўленню юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт
Паштовы адрас: Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, 231430, г.п.Карэлічы, пл. 17 Верасня, 9.
Асноўнымі задачамі аддзела загса з'яўляюцца:
- правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў дакладнай адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ў мэтах абароны асабістых немаёмасных і маёмасных правоў і інтарэсаў грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў;
- забеспячэнне рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, накіраванай на ўмацаванне інстытута сям'і, мацярынства і дзяцінства;
- папулярызацыя і ўкараненне новых грамадзянскіх абрадаў, у тым ліку беларускіх народных абрадаў і абрадаў іншых нацыянальнасцяў, пры рэгістрацыі заключэння шлюбаў і нараджэнняў ва ўрачыстай абстаноўцы, ўшанавання юбіляраў шлюбнага жыцця, накіраваныя на ўмацаванне сямейных традыцый, павышэнне прэстыжу і статусу сям'і ў грамадстве;
- прававая асвета насельніцтва па пытаннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і і аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;
- ажыццяўленне метадычнага кіраўніцтва дзейнасцю сельвыканкамаў па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
Аддзел загса ў мэтах выканання ўскладзеных на яго задач ажыццяўляе наступныя функцыі:
- выконвае рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу, смерці, ўсынаўлення, ўстанаўлення бацькоўства (мацярынства), змены прозвiшча, уласнага імя, імя па бацьку, у тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам;
- выконвае рэгістрацыю скасавання шлюбу па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 гады;
- выконвае рэгістрацыю скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці (у адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і);
- змяняе, выпраўляе, дапаўняе запісы актаў грамадзянскага стану;
- аднаўляе страчаныя запісы, анулюе запісыактаў грамадзянскага стану на падставе рашэнняў судоў;
- у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, выдае паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, даведкі, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў, даведкі аб запісу актаграмадзянскага стану, даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу, а таксама іншыя дакументы, якія змяшчаюць звесткі з актаў грамадзянскага стану;
- у выпадку адсутнасці адпаведнага запiсу акта аддзел загсанакіроўвае запыт аб прадастаўленні неабходных звестак у той аддзел, архіў органаў загса, у якіх маецца на захоўванні адпаведны запіс акта;
- выдае копіі запісаў актаў грамадзянскага стану па запытах суда, пракуратуры, органаў крымінальнага пераследавання, натарыусаў у сувязі са знаходжаннем спраў у іх вытворчасці, а таксама консульскіх устаноў, дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь, органаў загса, Міністэрства юстыцыі, іншых дзяржаўных органаў (службовых асоб) у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;
- разглядае заявы аб зніжэнні шлюбнага ўзросту і вырабляе зніжэнне шлюбнага ўзросту ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- у адпаведнасці з палажэннямі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь аб прававой дапамозе накіроўвае заявы, анкеты грамадзян аб атрыманні паўторных сведчанняў, даведак у іншыя дзяржавы, а таксама выконвае просьбы аб аказанні прававой дапамогі кампетэнтных органаў замежных дзяржаў;
- аказвае дадатковыя платныя паслугі, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, у адпаведнасці з парадкам, вызначаным Урадам Рэспублікі Беларусь;
- забяспечвае па жаданні грамадзян ўрачыстую абстаноўку рэгістрацыі заключэння шлюбу, рэгістрацыі нараджэння, ажыццяўляе выезд для рэгістрацыі заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці;
- праводзіць па жаданні грамадзян ўшанаванне юбіляраў шлюбнага жыцця.
ПАЛАЖЭННЕ аб аддзеле запісу актаў грамадзянскага стану Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта
Аплата ажыццяўляецца як праз банк, так і праз АРІП
Аплата праз АРІП
У АІС «Разлік» забяспечана магчымасць ажыццяўлення плацяжоў, накіраваных на аплату паслуг, якія аказваюцца органамі загса. Аплата магчыма рознымі спосабамі (інфакіёск, банкамат, інтэрнэт банкінг, каса).
ü Сістэма «Разлік»;
ü Суды, юстыцыя, юрыдычныя паслугі;
ü ЗАГС
ü Выбраць Гродзенская вобласць
ü Карэліцкі райвыканкам
Ø Дзяржпошліна ЗАГС | код паслугі 4742561
Ø Дадатковыя паслугі ЗАГС | код паслугі 4742571
Ø Увесці ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар, указаны ў дакуменце, які сведчыць асобу
Ø Увесці суму плацяжу (пацвердзіць адлюстраваную)
Ø Праверыць карэктнасць унесенай інфармацыі
Ø Здзейсніць плацёж
Або ажыццявіць аплату пры дапамозе QR кода
Дзяржпошліна ЗАГС
Дадатковыя паслугі ЗАГС
Тарыфы на дадатковыя платныя паслугі
Распараджэннем старшыні Карэліцкага райвыканкама ад 28 снежня 2022 г. № 203р зацверджаны тарыфы на дадатковыя платныя паслугі:
Назва аказваемых паслуг |
Тарыф у беларускіх рублях |
1. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу ў спецыяльна абсталяваным памяшканні аддзела загса (без музычнага афармлення*) |
50,00 |
2. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу ў спецыяльна абсталяваным памяшканні аддзела загса з выкарыстаннем банкетнага зала (без музычнага афармлення*) |
60,00 |
3. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў у спецыяльна абсталяваным памяшканні аддзела загса (без музычнага афармлення*) |
65,00 |
4. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў у спецыяльна абсталяваным памяшканні аддзела загса з выкарыстаннем банкетнага зала (без музычнага афармлення*) |
75,00 |
5. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу ў памяшканні органа загса, які не з'яўляецца спецыяльна абсталяваным памяшканнем (малы зал (без музычнага афармлення*) |
25,00 |
6. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу ў памяшканні органа загса, які не з'яўляецца спецыяльна абсталяваным памяшканнем (кабінет, пакойі і іншае (без музычнага афармлення*) |
15,00 |
7. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу за межамі памяшкання аддзела загса (у памяшканнях устаноў культуры, памяшканнях, размешчаных у гістарычных і памятных месцах, на тэрыторыі аб'ектаў, якія з'яўляюцца помнікамі гісторыі або архітэктуры, у архітэктурных ансамблях і іншых месцах, у памяшканнях, вызначаных дагаворамі на аказанне паслугі па выездзе для рэгістрацыі заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці (без музычнага афармлення*) |
170,00 |
8. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў за межамі памяшкання аддзела загса (у памяшканнях устаноў культуры, памяшканнях, размешчаных у гістарычных і памятных месцах, на тэрыторыі аб'ектаў, якія з'яўляюцца помнікамі гісторыі або архітэктуры, у архітэктурных ансамблях і іншых месцах, у памяшканнях, вызначаных дамовамі на аказанне паслугі па выездзе для рэгістрацыі заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці (без музычнага афармлення*) |
190,00 |
9. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу за межамі памяшканнем аддзела загса у месцы пражывання асобы, якая звярнулася за аказаннем дадатковай платнай паслугі, месцы аказання медыцынскай дапамогі ў стацыянарных умовах або ў іншым месцы) |
50,00 |
10. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі нараджэння ў спецыяльна абсталяваным памяшканні аддзела загса (без музычнага афармлення*) |
25,00 |
11. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі нараджэння па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў у спецыяльна абсталяваным памяшканні аддзела загса (без музычнага афармлення*) |
35,00 |
12. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі нараджэння ў памяшканні аддзела загса, які не з'яўляецца спецыяльна абсталяваным памяшканнем (кабінет, пакой і іншае (без музычнага афармлення*) |
10,00 |
13.Правядзенне ўрачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй шлюбу |
50,00 |
14.Выраб копій дакументаў |
1,50 |
Аплата дзяржпошліны за здзяйсненне дзеянняў, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, здзяйсняецца на разліковы рахунак ВY51АКВВ36005180001870000000, атрымальнік плацяжу - ГУ МФ па Гродзенскай вобласці, код плацяжу – 03002
Аплата дадатковых платных паслуг, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, ажыццяўляецца на разліковы рахунак ВY51АКВВ36005180001870000000,
код плацяжу - 04501
Грамадзянам, якiя ўступаюць у шлюб
Аддзел загса Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ажыццяўляе рэгістрацыю заключэння шлюбу ў тэрмін, узгоднены асобамі, якія ўступаюць у шлюб, але не раней чым праз тры дні і не пазней чым праз тры месяцы са дня звароту.
У мэтах рэалізацыі правоў грамадзян на рэгістрацыю заключэння шлюбу ў аддзеле загса прадугледжана магчымасць рэгістрацыі заключэння шлюбу па нядзельных днях.
Для асоб, якія жадаюць зарэгістраваць шлюб у аддзеле загса, вядзецца папярэдні запіс.
Па пытаннях рэгістрацыі заключэння шлюбу, у тым ліку для атрымання інфармацыі аб колькасці прынятых заяў аб рэгістрацыі заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы на канкрэтныя даты, неабходна звяртацца да начальніка аддзела загса (каб. №2).
Аддзел загса ажыццяўляе выязную рэгістрацыю заключэння шлюбу.
Згодна з рашэннем Карэліцкага райвыканкама №209 ад 7 красавіка 2014 года вызначана месца, у якім можа ажыццяўляцца рэгістрацыя заключэння шлюбу органамі, рэгіструючымі акты грамадзянскага стану, Карэліцкага района – Партрэтная зала ва ўстанове «Музей «Замкавы комплекс «Мір» па вуліцы Чырвонаармейскай, 2 у г.п. Мір Карэліцкага раёна.
Увага для маладых
Калі вы вызначылі месцам правядзення рэгістрацыі заключэння шлюбу ў установе «Музей «Замкавы комплекс «Мір», для гэтага не дастаткова папярэдне запісацца на рэгістрацыю заключэння шлюбу толькі ў замку. Неабходна яшчэ падаць заяву на рэгістрацыю шлюбу ў аддзеле загса Карэліцкага райвыканкама або ў Мірскім сельскім выканаўчым камітэце Карэліцкага раёна.
Для павышэння эфектыўнасці работы з грамадзянамі, якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва, адкрытасці дзяржаўных органаў, а таксама далейшай дэбюракратызацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, фарміравання сістэмы рэйтынгавай адзнакі грамадзянамі, эфектыўнасці дзейнасці аб'ектаў адзнакі шляхам анкетавання, правядзення апытанняў у глабальнай сетцы Інтэрнэт і іншых мерапрыемстваў з выкарыстаннем інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій, створаны партал рэйтынгавай адзнакі. http://качество-услуг.бел
Вы маеце права запоўніць анкету на партале рэйтынгавай адзнакі, ацаніўшы прастату і зразумеласць працэсу атрымання паслугі або ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, даступнасць інфармацыі аб парадку атрымання паслугі або ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, прытрымліванне ўстаноўленага тэрміну давання паслугі або ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры ў аддзеле запісу актаў грамадзянскага стану Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, ветлівасць і памяркоўнасць супрацоўнікаў аддзела.