З гэтай знакавай падзеяй прысутных павіншаваў старшыня райвыканкама Андрэй Гардзей, які адзначыў, што за гады існавання раёна шмат годных імён карэліччан былі ўпісаны ў яго багатую гісторыю. І сёння старонка ў працоўным летапісе папоўнілася імёнамі тых, хто дасягнуў высокіх паказчыкаў, хто жадае і ўмее працаваць. Дзякуючы такім людзям развіваецца рэгіён, мацнее і расце слава роднага краю.
Са словамі віншавання з нагоды Свята Працы да карэліччан звярнуўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнога сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін. У сваёй прамове ён адзначыў, што поспехі ва ўсіх сферах — ад прамысловасці і адукацыі да сельскай гаспадаркі і медыцыны — гэта вынік штодзённых намаганняў і адданасці сваёй справе кожнага працаўніка. Ва ўсе часы аснову жыцця народа складала мірная і стваральная праца, іменна яна з'яўляецца ўніверсальным рэцэптам дабрабыту і згоды.
-Няхай гэта свята — Дзень працы — прынясе вам радасць, выдатны настрой і ўпэўненасць ва ўласных сілах. Жадаю вам поспехаў ва ўсіх вашых пачынаннях, невычэрпнай энергіі, моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай ваша праца заўсёды прыносіць задавальненне, а мэты, якія вы перад сабой ставіце, будуць паспяхова дасягнуты на карысць Карэліччыны і ўсёй краіны. Са святам! — заключыў прамоўца.
Кіраўніцтва раёна накіравалася да мемарыяльнага комплексу “Зорка”, каб аддаць даніну павагі землякам, якія загінулі ў гады вайны і ўскласці кветкі да падножжа абеліска.
Свята працягнулася на сцэне Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Тут разгарнулася выстава дасягненняў арганізацый і прадпрыемстваў раёна, а таксама сваю дзейнасць прадэманстравалі грамадскія арганізацыі.
-Паважаныя працаўнікі народнагаспадарчага комплексу Карэліччыны, госці! Дарагія ветэраны працы! Ад усёй душы віншую Вас са святам Вясны і працы! — з такімі словамі звярнуўся да працаўнікоў кіраўнік раёна Андрэй Гардзей. — Імклівае 21-е стагоддзе многае мяняе ў нашым жыцці, аднак светлае свята Першамая па-ранейшаму з радасцю і надзеяй сустракаюць усе, каму дорага мінулае і будучыня Рэспублікі Беларусь.
У нас жывуць і працуюць дзіўныя людзі — мэтанакіраваныя, працавітыя, якія валодаюць высокімі прафесійнымі навыкамі і шырынёй поглядаў. Карэліччане ўмеюць працаваць, вырашаць пастаўленыя задачы, аказваць узаемную падтрымку. І ў гэтым залог нашага руху наперад. Наш раён узгадаваў 8 Герояў Сацыялістычнай Працы.Больш двухсот чалавек узнагароджаны ордэнамі і медалямі За працоўную доблесць. Больш за сто чалавек праславілі Карэліцкі раён сваімі дасягненнямі ў галіне навукі.
32 новыя імені, якія сёння занесены на раённую Дошку гонару — гэта прызнанне заслуг, важнасці і значнасці працоўных здзяйсненняў карэліччан. Немалаважна, што 16 з іх — маладыя людзі, якія дабіліся значных поспехаў у вучобе, у алімпіядным руху, занялі прызавыя месцы ў конкурсах і фестывалях, у абласных, рэспубліканскіх, міжнародных спаборніцтвах. Сёння на Дошку гонару таксама заносяцца 7 арганізацый, работнікі якіх у 2024 годзе выканалі ўсе пастаўленыя задачы. Радуе, што Цырынскі сельскі выканаўчы камітэт стаў не толькі пераможцам раённага спаборніцтва сярод сельвыканкамаў па дасягненні высокіх паказчыкаў у сацыяльна-культурным развіцці раёна за 2024 год, але і пераможцам штогадовага абласнога конкурсу сярод органаў мясцовага самакіравання Гродзенскай вобласці.
Выключна са словамі падзякі хацелася б звярнуцца да сям'і Шнырко Яўгена Канстанцінавіча і Кацярыны Генадзьеўны з гарадскога пасёлка Мір, якая стала пераможцам раённага этапу і бронзавым прызёрам абласнога этапу VI Рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года-2024". Уся Карэліччына ганарыцца вамі.
Аб прафесіяналізме і асабістых якасцях намінантаў можна гаварыць бясконца. Кожны з іх заслугоўвае ўвагі, павагі і пашаны, з'яўляецца лепшым прыкладам для нашай моладзі.
Неабходна адзначыць, што 2024 год — Год якасці — стаў значным для нашага раёна.
Па выніках работы тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 105,9%. Даведзенае заданне выканана ў поўным аб'ёме.
У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена амаль 122 тысячы тон збожжа, што на 10 тысяч тон больш, чым у 2023 годзе. Па валавым зборы збожжавых і зернебабовых культур Карэліцкі раён займае 5 месца ў Гродзенскай вобласці і 4 месца па ўраджайнасці.
2024 год для льнаводаў раёна — адзін з самых спрыяльных і значных. Валавы збор ільновалакна склаў 2955 тон або 140,7% да ўзроўню 2023 года.
Рэалізаваны інвестыцыйны праект “Будаўніцтва 12 кватэрнага жылога дома ў аг. Райца”, у стадыі рэалізацыі знаходзіцца інвестыцыйны праект “Будаўніцтва двух кароўнікаў на 400 галоў і даільна-малочнага блока пры МТФ Міратычы” на базе СВК “Свіцязянка-2003”.
Выкананы асноўныя паказчыкі ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Праведзены капітальны рамонт 5 шматкватэрных жылых дамоў, рэканструкцыі кацельняў у аг. Лукі, у аг. Райца, У Г.П. Карэлічы.
Уведзена ў эксплуатацыю 3387 кв.м. агульнай плошчы жылых памяшканняў, палепшылі жыллёвыя ўмовы 17 сем'яў, з якіх 6 шматдзетныя.
Выкананы бягучы рамонт вулічна-дарожнай сеткі ў гарадскіх пасёлках і аграгарадках раёна на суму звыш 1,7 млн. рублёў. Усяго на рамонт дарожнай сеткі раёна затрачана больш за 10 млн. руб.
Вялікая ўвага надавалася сацыяльнай сферы. На працягу года праведзены рамотныя работы ў кожнай установе адукацыі, нададзена асаблівая ўвага ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры, завершана мадэрнізацыя рентгенкабінета Карэліцкай цэнтральнай раённай паліклінікі. У г.п. Карэлічы адкрыта шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка, заменена пакрыццё гандбольнай пляцоўкі, завершаны работы па рэканструкцыі гарадскога парку з уладкаваннем пешаходных дарожак.
Праведзена абнаўленне аўтапарка ўстаноў сацыяльнай сферы. Усяго набыта 6 адзінак транспарту, уключаючы чатыры школьныя аўтобусы, мабільны ФАП.
Забяспечана станоўчая дынаміка росту заработнай платы. У разрэзе галін эканомікі выкананне паказчыка па росце заработнай платы відаць, што ўсе галіны дасягнулі вызначанага плана.
У жыцці змяняецца многае, але нязменна вернымі з даўніх часоў і да нашых дзён застаюцца словы:"Сапраўдны скарб для людзей — уменне працаваць!”. І галоўная гарантыя поспеху ў рэалізацыі любых пастаўленых перад раёнам задач —гэта наш працоўны патэнцыял і высокі прафесіяналізм.
Шчыра віншую ўсіх перадавікоў, працаўнікоў нашага раёна, якія любяць сваю працу і ўмеюць дасягаць дастойных вынікаў, і асабіста тых, чые імёны сёння заносяцца на раённую Дошку гонару. Вамі па праву могуць ганарыцца ў раёне, працоўных калектывах і сем'ях.
У год 80-годдзя Перамогі працоўныя калектывы павінны старацца максімальна зрабіць усё, каб памяць пра подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра тых, хто здзяйсняў подзвігі ў пасляваенны час, аднаўляючы народную гаспадарку, працягвалася ў добрых справах, традыцыях і здзяйсненнях грамадзян. Важна памятаць, што толькі ініцыятыва і настойлівасць, жаданне дасягнуць поспеху дапамогуць зрабіць жыццё лепшым.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, аптымізму, міру і дабрабыту, новых працоўных здзяйсненняў! Дзякуй вам за вашу працу!
Андрэй Гардзей уручыў пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку Гонару.
За дасягненні высокіх паказчыкаў у спорце, вучобе, творчай і грамадскай дзейнасці ў 2024 годзе на раённую Дошку гонару занесены:
Арабковіч Аляксандра Андрэеўна – спартсменка-навучэнка ДУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна,
Герасімава Паліна Ігараўна – навучэнка 7 класа Жухавіцкага філіяла ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”,
Жывень Андрэй Дзмітрыевіч – навучэнец 10 класа ДУА “Лукская сярэдняя школа”,
Качкарык Мікіта Сяргеевіч – навучэнец 11 класа ДУА “Цырынская сярэдняя школа”,
Кікімбаева Валерыя Леанідаўна – навучэнка 5 класа Жухавіцкага філіяла дзяржаўнай УА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”,
Крывапуст Паліна Мікалаеўна – навучэнка 10 класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы”,
Макараў Данііл Алегавіч – навучэнец 10 класа ДУА “Сярэдняя школа г.п.Мір імя Г.І.Сташэўскай”,
Маліноўская Валерыя Аляксандраўна – спартсменка-навучэнка ДУА “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна,
Манкевіч Марыя Дзмітрыеўна – навучэнка 11 класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы”,
Марчук Ева Канстанцінаўна – навучэнка 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы”,
Паўлючык Анастасія Іванаўна – навучэнка 6 класа ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”,
Плясунова Марына Пятроўна – спартсменка-навучэнка ДУА “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна,
Рожын Макар Уладзіміравіч – навучэнец 5 класа ДУА “Мірская дзіцячая школа мастацтваў”,
Рудзяк Ганна Сяргееўна – удзельніца ўзорнай студыі мастацкага слова “Эксперымент” ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”;
Сак Кіра Сяргееўна – спартсменка-навучэнка ДУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна,
Ясюля Ангеліна Вітальеўна – навучэнка 3 класа ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”.
За дасягненні высокіх вынікаў у працоўнай, сацыяльна-эканамічнай, вытворчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай дзейнасці ў 2024 годзе на раённую Дошку гонару занесены:
Бараноўскі Андрэй Аляксандравіч – намеснік старшыні па раслінаводстве сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва " Жухавічы»,
Буцько Наталля Іванаўна – стараста вёскі Зарэчча Ярэміцкага сельсавета,
Валенцюкевіч Аляксандр Уладзіміравіч – старшы інспектар па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта,
Гамановіч Таццяна Аляксандраўна – прадавец 4-га разраду аўтамагазіна Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства,
Жук Галіна Паўлаўна – намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Дзіцячы сад № 2 г.п. Карэлічы”,
Жук Вольга Сяргееўна – загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна”,
Капацэвіч Юрый Уладзіміравіч – жывёлавод па дагадоўванні буйной рагатай жывёлы фермы “Горная Рута” СВК “МАЯК – Заполле”,
Клімко Мікалай Іванавіч – урач агульнай практыкі Райцаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі УАЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца”,
Кулак Таццяна Аляксандраўна – настаўнік ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”,
Лагута Сяргей Уладзіміравіч – трактарыст-машыніст КСУП “Племзавод “Карэлічы”,
Логіш Ганна Мікалаеўна – парыкмахер Карэліцкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва,
Ламаносаў Віктар Аляксандравіч – вадзіцель КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”;
Сап’янік Уладзімір Іванавіч – начальнік ўчастка ацяпляльных кацельных і цеплавых сетак Карэліцкага РУП ЖКГ,
Чэбатарэвіч Аляксей Міхайлавіч – інструктар-выратавальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”,
Чубрык Віктар Міхайлавіч – трактарыст-машыніст СВК “Свіцязянка-2003”,
Шымко Сяргей Аляксеевіч – электраманцёр аператыўна-выязной брыгады пятага разрада Карэліцкага раёна электрычных сетак філіяла “Лідскія электрычныя сеткі”.
За стварэнне належных умоў жыцця і выхаванне дзяцей, забеспячэнне паўнавартаснага фізічнага, разумовага і духоўнага развіцця дзяцей, далучэнне іх да пасільнай працы і падрыхтоўцы да самастойнага жыцця ў 2024 годзе занесена на раённую Дошку гонару сям’я Шнырко Яўгенія Канстанцінавіча і Кацярыны Генадзьеўны з г.п. Мір.
Таксама на раённую Дошку гонару занесены за дасягненні высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці:
у сферы селькагаспадарчай вытворчасці – СВК “Жухавічы”;
у сферы прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, сферы гандлю і паслуг – дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 158 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”,
Прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Бел Тавіс”;
у сферы адукацыі, аховы здароўя, спорту і турызму, культуры – ДУА “Сярэдняя школа г.п.Мір імя Г. І. Сташэўскай”,
ДУ “Карэліцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб”,
філіял “Жухавіцкі Дом культуры” ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”,
Цырынская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі УАЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца”.
Сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў – Цырынскі сельскі выканаўчы камітэт.
Са словамі віншавання да праўнікоў раёна звярнуўся старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош.
- Свята Першамая блізкае і дарагое кожнаму з нас. І па традыцыі мы адзначаем яго як знак павагі да людзей розных прафесій і пакаленняў, як сімвал салідарнасці працоўных. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Аляксей Іванавіч уручыў Ганаровую грамату Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў старасце вёскі Зарэчча Ярэміцкага сельсавета Карэліцкага раёна Наталлі Буцько.
Першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўгеній Бусько ўручыў узнагароды працаўнікам АПК раёна.
На падставе рашэння Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ад 22 студзеня 2024 г. № 46 "Аб правядзенні ў 2024 годзе спаборніцтва сярод калектываў сельскагаспадарчых арганізацый Карэліцкага раёна" і разгледзеўшы прадстаўленыя упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта матэрыялы Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт вырашыў:
Прызнаць пераможцам у спаборніцтве па вытворчасці буракоў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Жухавічы”.
СВК "Жухавічы" узнагароджаны грашовай прэміяй у памеры 30 базавых велічынь і пераходным прызам імя Героя Сацыялістычнай Працы Фаменкі Яфіма Іванавіча
СВК “Свіцязянка-2003” прызнаны гаспадаркай ”Высокай культуры земляробства" і ўзнагароджаны грашовай прэміяй у памеры 30 базавых велічынь і пераходным прызам імя Героя Сацыялістычнай Працы Трускоўскай Надзеі Сцяпанаўны.
СВК “Свіцязянка-2003” прызнаны гаспадаркай “Высокай культуры жывёлагадоўлі” і ўзнагароджаны грашовай прэміяй у суме 30 базавых велічынь і пераходным прызам Героя Сацыялістычнай Працы Чубрык Тамары Уладзіміраўны.
Пераможцамі ў спаборніцтве сярод малочна-таварных ферм па вытворчасці малака прызнаны: малочна-таварны комплекс «Райца-1» СВК «Свіцязянка-2003» і малочна-таварная ферма "Кожава" СВК "Жухавічы". Калектывы ўзнагароджаны грашовай прэміяй у памеры 15 базавых велічынь і Дыпломам Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта.
Сярод аператараў механізаваных ферм, занятых дагадоўваннем маладняку буйной рагатай жывёлы, прызнаны пераможцамі:
аператары фермы "Францішкова" СВК "Свіцязянка-2003" Валерый Сыч, комлекса "Пясочная" СВК "Жухавічы" Алена Лукошка і комлекса "Лукі" КСУП “Лукі-Агра” Аляксандар Янкоўскі.
Звяно малочна-таварнага комплексу "Райца-1" СВК "Свіцязянка-2003” заатэхніка-селекцыянера Вольгі Зайко, ветурача-гінеколага Іны Барыс і тэхніка-асемянатара Міхаіла Крывога ўзнагароджана грашовай прэміяй у памеры 15 базавых велічынь.
Сярод механізатараў на ўборцы цукровых буракоў прызнаны пераможцам трактарыст-машыніст СВК "Жухавічы” Дзмітрый Собаль.
Сярод механізатараў на падрыхтоўцы глебы пераможцамі прызнаны:
трактарыст-машыніст дзяржаўнага прадпрыемства "Лукі-Агра" Юрый Лазарчук трактарыст-машыніст СВК "Жухавічы" Васіль Ерамецька, трактарыст-машыніст дзяржаўнага прадпрыемства “Лукі-Агра” Мікалай Патрашэўскі.
Адрасавала свае віншаванні працаўнікам раёна лідар прафсаюзнага руху Карэліччыны Ірына Пянькоўская. Яна адзначыла, што прафсаюзы за доўгі адрэзак часу здолелі дасягнуць добрых вынікаў па абароне сацыяльна-эканамічных правоў працоўных, стварылі неабходныя ўмовы працы. Першамай дае новыя сілы і аб'ядноўвае розныя пакаленні. Гэтае свята па-ранейшаму ўвасабляе салідарнасць працоўных, сімвалізуе адзінства і згуртаванасць усіх стваральных сіл, аб'яднаных агульным імкненнем да міру, стабільнасці, дабрабыту, шчасця і ўстойлівага развіцця грамадства і краіны.
Ірына Леанідаўна ўзнагародзіла Дыпломамі Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў лепшых сацыяльных партнёраў у забеспячэнні сацыяльных гарантый працоўнага калектыву камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Лукі-Агра” (дырэктар Мікалай Гавіна Юлія Граб), ЦБП №411 ААТ “ААБ Беларусбанк” (начальнік Вольга Марцута і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Юрый Вярбіцкі) і ДУ "Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” (галоўны ўрач Аляксандр Германюк і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Алёна Бязмен).
Дыпломамі Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў узнагароджаны:
сямейная працоўная дынастыя Сіроціных – работнікі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва» Свіцязянка-2003", агульны працоўны стаж 151 год, тры пакаленні сельскіх працаўнікоў;
сямейная працоўная дынастыя Баршчэўскіх – работнікі УАЗ "Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца", агульны працоўны стаж 102 гады, тры пакаленні медыцынскіх работнікаў.
Ганаровай граматай Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагароджана член прафсаюза выхавальнік, старшыня прафкама ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы” Ала Громава.
Падзякай пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Карэліцкага РУП ЖКГ Беларускага прафесійнага саюза работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання, узнагароджаны наступныя члены прафсаюза: адміністратар гасцініцы Вольга Сакаловіч і старэйшая пакаёўка Людміла Грамыка.
Падзякай пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ "Карэліцкая ЦРБ" Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя ўзнагароджана член прафсаюза, намеснік галоўнага бухгалтара УАЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца” Вольга Стадольнік.
Аграпрамысловы комплекс – гэта не проста палі і фермы. Гэта высокія тэхналогіі, навука і каласальная праца. Сучасныя камбайны, біятэхналогіі, перапрацоўка – усё гэта робіць наш АПК канкурэнтаздольным. І за гэтым стаяць людзі: механізатары, аграномы, жывёлаводы, ветэрынары, перапрацоўшчыкі. Іх праца – гэта гарантыя харчовай бяспекі краіны.
Падзячнае пісьмо Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза аграпрамысловага комплексу за актыўны ўдзел у правядзенні вяснова-палявых работ 2025 года ўручылі Бую Дзянісу Віктаравічу – трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Царука”, Ваўчку Аляксандру Міхайлавічу – трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Лукі-Агра”, Касцюку Сяргею Уладзіміравічу – трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Жухавічы”, Красніцкаму Уладзіміру Уладзіміравічу – электрагазазваршчыку камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Чарняхоўскі-Агра”, Курдуну Сяргею Мікалаевічу – трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Малюшычы”, Макарэвічу Андрэю Генадзевічу – трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Лукі-Агра”, Раманчуку Дзмітрыю Аляксандравіча – вадзіцелю сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Маяк-Заполле”, Судніку Мікалаю Вікенцьевічу – вадзіцелю сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Свіцязянка-2003”, Філіповічу Андрэю Анатольевічу – трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Племзавод Карэлічы”.
Падзячны пісьмом Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагародзілі Грамыка Святлану Міхайлаўну варшчыка 5 разраду Мірскага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Гродзенскі лікёрагарэлачны завод, Масловіч Валянціна Уладзіміравіча –– вадзіцеля аўтамабіля адкрытага акцыянернага таварыства “Карэліцкая Сельгастэхніка”, Наўродскую Ірыну Уладзіміраўну –– прадаўца прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Себіш”, Раманюка Івана Іосіфавіча –– вадзіцеля дзяржаўнай установы “Карэліцкая раённая ветэрынарная станцыя”, Трот Алену Міхайлаўну ––дзяжурную па інтэрнаце ўстановы адукацыі “Мірскі дзяржаўны каледж”, Ульянка Марыну Анатольеўну –– -швачку адкрытага акцыянернага таварыства “Карэлічы-Лён”, Фурса Аляксандра Іосіфавіча –– вадзіцеля дзяржаўнага прадпрыемства “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, Шуляк Дар'ю Сяргееўну –– рабочую таварыства з абмежаванай адказнасцю “НВП Ніка”, Цівунчык Наталлю Мікалаеўну ––старшага аператара цэха адкорму свінагадоўчага комплексу філіяла “БіяМакс-Карэлічы”.
У перапынках паміж віншаваннямі сваю творчасць дарылі работнікі культуры Карэліччыны, навучэнцы ўстаноў адукацыі.
На працягу ўсяго свята працавалі тэматычныя лакацыі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, грамадскіх аб’яднанняў, на якіх прадстаўлены лепшыя дасягненні 2024 года. Нельга было не звярнуць увагу на выствы Карэліцкага краязнаўчага музея “Першамай: погляд скрозь час”. Жывую цікавасць у прысутных выклікала выставы работ мясцовых умельцаў.
Вялікае пачынаецца з малога, гэтак жа як і любоў да Радзімы пачынаецца з любові да месца, дзе мы нарадзіліся. Нашы землякі паказваюць гэта справай, а не словам, хвалебна і сумленна працуючы на карысць роднага краю.
Кацярына КУКАНАВА
Фота Іны ЛЕЙКА і Сяргея СТОЛЯРА
Відэа Сяргея СТОЛЯРА