З дакладам выступіла яе старшыня, галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Полымя» Іна Лейка.

Задача «Белай Русі» — быць грамадска-палітычным гарантам курсу, які накіраваны на развіццё сацыяльна-арыентаванай суверэннай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь, падтрымка канструктыўных грамадзянскіх ініцыятыў. Па словах лідара, працаваць і тварыць ёсць каму: 37 пярвічных арганізацый з агульнай колькасцю 403 чалавекі здольныя вырашаць устаўныя задачы. З пачатку 2026 года ў яе рады ўступіла яшчэ 8 чалавек.

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне — асноўны накірунак. Штогод актывісты арганізацыі прыходзяць у дамы ветэранаў, віншуюць і аказваюць дапамогу. На працягу шматлікіх гадоў дораць ім падпіску на газеты: «Полымя», «Рэспубліка», «Гродзенская праўда», «Беларусь Сегодня».
Дзесяць гадоў таму раённая арганізацыя ўзяла шэфства над Лукскай бальніцай сястрынскага догляду. Наведваюцца напярэдадні святочных дат, дораць насельнікам падарункі, па запытах медработнікаў прывозяць сродкі гігіены.
Аўтапрабег «Ад помніка да помніка» стаў такой жа традыцыяй, як і шэсці, мітынгі ў Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дзень Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 2025 годзе, у год 80-годдзя Вялікай Перамогі, раённая арганізацыя стала спонсарам акцыі «Чырвоная Зорка Героя».

У ходзе раённых мерапрыемстваў да Дня сям’і, Дня маці віншуюць і ўзнагароджваюць шматдзетных маці, сем’і-юбіляры. На раённым злёце выпускнікоў адзначаюцца самыя таленавітыя школьнікі раёна, расказваецца пра іх поспехі, узнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі.
Самыя першыя ў годзе лёгкаатлетычныя старты-кросы на прызы раённай газеты «Полымя» праходзяць пад эгідай «Белая Русь» на працягу многіх гадоў.
Іна Лейка адзначыла, што заўсёды ў цэнтры ўвагі арганізацыі — рэспубліканскія дабрачынныя акцыі: «Збяром дзяцей у школу» (дапамагаюць сабрацца да 1 верасня шматдзетным, малазабяспечаным, няпоўным сем’ям, дзецям з інваліднасцю), «Белая Русь» — за бяспеку дзяцей на дарогах» (дораць флікеры першакласнікам), «Нашы дзеці» (дораць падарункі актыўным і таленавітым дзецям раёна).
Асобна спынілася на рэспубліканскім творчым конкурсе «Залатое пяро «Белай Русі», удзельнікамі якога штогод становяцца вучні школ раёна. Яны пішуць эсэ на зададзеныя тэмы, лепшыя работы становяцца ўдзельнікамі абласнога і рэспубліканскага этапаў конкурсу.

У перыяд выбараў 2025 года «Белая Русь» вылучыла на ўчасткі для галасавання 16 назіральнікаў і ў састаў участковых выбарчых камісій — 9 прадстаўнікоў. Актыў арганізацыі прыняў удзел і ў зборы подпісаў за кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку.
На працягу справаздачнага перыяду на базе чытальнай залы працавала грамадская прыёмная арганізацыі. У яе паступіла 12 пытанняў, на якія дадзены 12 адказаў. Пытанні тычыліся такіх галін, як ахова здароўя, жыллёва-камунальная гаспадарка, эканоміка і транспарт, архітэктура і будаўніцтва.
У кожнай ІПГ Карэліцкага райвыканкама працуюць члены «Белай Русі», якія сустракаюцца з жыхарамі раёна па месцы работы і жыхарства.
Сярод асноўных задач прамоўца назвала актывізацыю работы ў інтэрнэт-прасторы, стабільнасць дзейнасці пярвічных арганізацый, рост радоў, пошук новых праектаў, удзел у грамадска-палітычных кампаніях. Яна адзначыла, што ўся дзейнасць арганізацыі была накіравана на фарміраванне сярод насельніцтва станоўчага іміджу нашай дзяржавы, фарміравання палітычнай культуры, актыўнай жыццёвай пазіцыі.
У рабоце канферэнцыі прыняў удзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Пётр Буляк, які адзначыў вялікую ролю грамадскіх арганізацый у кансалідацыі беларускага грамадства.

Выбраны кіруючыя органы: старшынёй зноў абрана Іна Лейка, яе намеснікам — намеснік дырэктара ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы» па выхаваўчай рабоце Вольга Івашка. Яны абраны дэлегатамі на Гродзенскую абласную справаздачна-выбарчую канферэнцыю РГА «Белая Русь».


Ад раённай арганізацыі «Белая Русь» пярвічнай арганізацыі ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» ўручаны сертыфікат на абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ