Главная / Новости / Новости района
15.11.2024

Евгений Бусько на встрече с коллективом КСУП «Малюшичи»: «Вместе мы выбираем будущее страны»

 Першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Яўгеній Бусько правёў сустрэчу з калектывам КСУП “Малюшычы”, падчас якой абмеркавалі сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і выбарчую кампанію.


— Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці прынята падводзіць вынікі сельскагаспадарчага года. Яны ў нас нядрэнныя: валавы збор зерневых і зернебабовых складае больш за 101 тысячу тон, намалочана больш за 28 тысяч тон кукурузы — амаль у два разы больш, чым у мінулым годзе, і 18,5 тысячы тон алеенасення рапсу. Каравай раёна складае амаль 150 тысяч тон.

Асобна Яўгеній Анатольевіч спыніўся на добраўпарадкаванні раёна:

— Вы самі бачыце, як многа сёлета зроблена на карысць Карэліччыны: вёскі і аграгарадкі апранаюцца ў новы асфальт, ідзе добраўпарадкаванне парку і стадыёна “Юнацтва” ў райцэнтры. Паступова стадыён становіцца кропкай прыцягнення жыхароў гарпасёлка, пабудавана варкаўт-пляцоўка, для маленькіх карэліччан з’явілася дзіцячая пляцоўка.

Важная тэма сустрэчы — перадвыбарная кампанія, якая працягваецца па ўсёй краіне.

— Няважна, прагаласуеце вы датэрмінова, ці прыйдзеце на ўчастак у дзень галасавання, але важна прыняць удзел у выбарах і аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў. Разам мы выбіраем будучае нашай краіны. Таксама важна ў час выбарчай кампаніі захоўваць пільнасць, не паддавацца на інфармацыйныя ўкіды тых, хто ўсімі шляхамі спрабуе дыскрэдытаваць Беларусь, з-за мяжы стварае фэйкі, чапляецца за любую дробязь, з якой раздзімае інфармацыйны скандал.