– Адзіны дзень галасавання – адна з найважнейшых грамадска-палітычная падзей. Дэпутатамі павінны стаць людзі, якія шчыра хварэюць за будучыню роднага краю, валодаюць высокімі прафесійнымі кампетэнцыямі і маюць аўтарытэт у грамадстве. У залежнасці ад таго, наколькі мы будзем актыўнымі і неабыякавымі, залежыць наша будучыня, – адзначыў прамоўца.
Намеснік старшыні райвыканкама заклікаў усіх прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за годных дэпутатаў, якія будуць прадстаўляць інтарэсы грамадзян у мясцовых Саветах і Парламенце. Дарэчы, з 31 студзеня пачнецца перадвыбарная агітацыя. Падчас правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, сходаў, мітынгаў і пікетаў, а таксама ў СМІ кандыдаты ў дэпутаты раскажуць пра свае праграмы, выслухаюць просьбы і пажаданні насельніцтва.
Яўген Мікалаевіч спыніўся на асаблівасцях і перавагах правядзення адзінага дня галасавання.
– Працэс галасавання будзе праходзіць традыцыйна. Сам выбарчы працэс з’яўляецца неад’емным складнікам дэмакратыі, і чым больш насельніцтва ўдзельнічае ў выбарах, тым больш аб’ектыўным будзе вынік. Таму наша галоўная задача – праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю і аддаць голас за кандыдатаў у дэпутаты, узяўшы на сябе адказнасць за будучыню нашай краіны, – рэзюмаваў ён.