Главная / Новости / Новости района
12.09.2022

Геннадий Шатуев встретился с педагогическим и ученическим коллективами Жуховичской средней школы

 

СВК «Жухавічы» ўваходзіць у лік эканамічна паспяховых сельгасарганізацый не толькі раёна, але і вобласці. За 7 месяцаў бягучага года рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 20,3%. Пра гэта на сустрэчы з педагагічным і вучнёўскім калектывамі Жухавіцкай сярэдняй школы расказаў старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў.

— Чым мацнейшая базавая гаспадарка, тым большую дапамогу атрымліваюць аб’екты сацыяльнай інфраструктуры: школа, дзіцячы сад, амбулаторыя і клуб, — падкрэсліў кіраўнік раёна. – На прыкладзе аграгарадка Жухавічы гэта вельмі добра  прасочваецца. Сельгаспрадпрыемства пастаянна развіваецца: паспяхова працуе лінія па вытворчасці рапсавага алею і жмыху, будуецца сучасная малочнатаварная ферма на 610 галоў.

Генадзій Шатуеў адзначыў, што сёння кожны маленькі беларус мае доступ да ўсебаковай адукацыі і развіцця. Аднак так было не заўжды. Напрыклад, у 1931 годзе, калі Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Польшчы, 43 працэнты жыхароў старэйшых за 10 гадоў былі непісьменнымі.

Беларускія дзеці маглі атрымаць толькі пачатковую адукацыю ў польскай школе, далей вучыцца было вельмі дорага, што для
большасці сем’яў з’яўлялася непасільнай ношай. Дзень 17 верасня 1939 года, калі адбылося ўз’яднанне Заходняй і Усходняй
Беларусі, старшыня райвыканкама назваў актам гістарычнай справядлівасці, калі сілай падзелены народ ізноў змог аб’яднацца.

У ходзе сустрэчы Генадзій Шатуеў адказаў на пытанні работнікаў і вучняў школы, якія датычыліся раённага ўраджаю
збожжавых культур гэтага года, функцыянавання жывёлагадоўчых аб’ектаў СВК «Жухавічы», святкавання Дня народнага
адзінства. На пытанне: кім Вы марылі стаць? старшыня райвыканкама адказаў так: – Марыў быць афіцэрам марфлота, але абраў больш зямную прафесію зоаінжынера. Прайшоў шлях ад брыгадзіра малочнатаварнай фермы да кіраўніка раёна. Галоўнае — разумець, што ад поспехаў кожнага залежыць поспех краіны. Таму вучыцеся старанна, бо вам працягваць будаваць нашу Беларусь.