На гэты раз “Дразды” праспявалі як свае народна любімыя хіты: “Хата бацькоў”, “Вярба”, “Сланечнік”, “Каханая дзяўчына”, так і новыя: “Маё дзяцінства”, «Ноч купальская».
Сапраўды зорным часам стаў канцэрт гастралюючых знакамітасцяў для вучня Жухавіцкай сярэдняй школы Максіма Знайдзёна. Хлопчык выйшаў на сцэну, каб падарыць салісту гурта Віталію Карпанаву кветкі, і заадно прызнаўся, што яго любімая песня – “Сланечнік”. Калі ж лідар групы пранаваў хлопчыку праспяваць хіт са сцэны пад гітару, той не разгубіўся і даволі ўпэўнена выканаў кампазіцыю. Зал узнагародзіў юнага земляка шчырымі апладысментамі.
-Вядома, кветкі я купіў загадзя, а вось спяваць не рыхтаваўся, гэта быў экспромт, — расказаў хлопчык пасля канцэрта.
Задаволеныя слухачы, правёўшы музыкантаў са сцэны бурай эмоцый і апладысментаў, затрымаліся, каб зрабіць памятныя фота з удзельнікамі гурта.