Главная / Новости / Новости района
21.08.2025

Интересно, активно и безопасно проходят летние каникулы в Кореличском районе

 

Сярэдзіна жніўня — летнія канікулы на зыходзе. Ужо зараз можна меркаваць аб тым, што адпачынак удаўся. Дзяўчынкі і хлопчыкі правялі вольны час з карысцю.

Як адзначае намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Вольга Базар, пытанням бяспекі дзяцей падчас летняга адпачынку надавалася пільная ўвага. Раўнадушных не было: пастаянна і мэтанакіравана ў гэтым накірунку працавалі службы раёна. Сярод самых актыўных — супрацоўнікі раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, а таксама раённае Таварыства выратавання на водах. Іх прадстаўнікі арганізоўвалі рэйды, праводзілі прафілактычныя гутаркі.

Дзяўчынкі і хлопчыкі, якія адпачывалі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах, не засталіся па-за ўвагі адпаведных службаў раёна. Іх прадстаўнікі праводзілі з дзецьмі гутаркі аб тым, як паводзіць сябе летам.

Сёлета на Карэліччыне падчас летніх канікул былі арганізаваны дзіцячыя сельскія сходы. На пяці такіх сустрэчах школьнікі раёна і дзеці з гарадоў, якія адпачывалі на канікулах у сваіх родзічаў, змаглі даведацца шмат карыснага і добра адпачыць. Да прыкладу, яны знаёміліся са службовым транспартам РАНС і РАУС, прапаноўвалася захапляльная праграма, якую арганізоўвалі супрацоўнікі ЦСАН Карэліцкага раёна. Заключны дзіцячы сход быў праведзены на тэрыторыі Карэліцкага маладзёжнага цэнтра культуры. На ім удзельнікі змаглі даведацца шмат пазнавальнага і з карысцю правесці вольны час. 

Усе ўдзельнікі дзіцячых сельскіх сходаў атрымалі сувеніры ад спонсараў — раённага аддзялення РГА "Беларускі дзіцячы фонд" і раённага аддзялення  Гродзенскай вобласці партыі "Белая Русь".

 Адным словам, адпачынак дзяцей на летніх канікулах удаўся на 100 працэнтаў.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота прадастаўлена камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама