Главная / Новости / Новости района
12.09.2022

Яўген Чычкан сустрэўся з педагагічным калектывам ДУА «Лукская сярэдняя школа»

 

Напярэдадні святкавання дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан сустрэўся з педагагічным калектывам ДУА «Лукская сярэдняя школа».

Падчас сустрэчы нагадаў, што дзяржаўнае свята прыпадае на 17 верасня. Дата, якая знаёма амаль кожнаму беларусу, прынамсі візуальна — яна прысутнічае на шыльдах назваў вуліц многіх гарадоў і мястэчак на захадзе краіны. Дата, якая, як лічаць многія гісторыкі, па значнасці для нашага народа саступае толькі 3 ліпеня ды 9 мая. Дата, пра якую, зыходзячы з такой значнасці, ведаем зусім няшмат. Сённяшнія абставіны прымушаюць звярнуцца да гісторыі, бо адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці.

Яўген Чычкан звярнуў увагу на сучасную палітычную і эканамічную сітуацыю ў рэспубліцы, спецаперацыю ва Украіне.

— На гэтым мы засяроджваем увагу, — падкрэсліў Яўген Мікалаевіч, — пра гэта мы павінны гаварыць нашым дзецям. Ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. У рамках Года гістарычнай памяці неабходна надаваць асаблівую ўвагу мерапрыемствам, накіраваным на развіццё ў вучняў пачуцця любові да сваёй Радзімы, цікавасці і павагі да гістарычнага мінулага беларускага народа, яго культурнай спадчыны, фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, адказнасці і гатоўнасці да выканання свайго грамадзянскага абавязку перад Айчынай. Год гістарычнай памяці праходзіць пад знакам захавання гераічнай спадчыны і праўды аб усіх перыядах жыцця беларускага народа. Вялікая роля ў выхаванні навучэнцаў належыць класнаму кіраўніку, кіраўніку ваенна-патрыятычнага выхавання. Таму неабходна ў поўнай меры выкарыстоўваць патэнцыял класнай і інфармацыйнай гадзіны, прымяняючы найбольш цікавыя формы работы. Дзеці бяруць прыклад з нас, кожны дакладна павінен разумець, калі мы сёння не закладзём такую вызначаючую нацыянальную самасвядомасць аснову, як патрыятызм, то заўтра гэта можа быць позна.