Главная / Новости / Новости района
09.12.2024

Как в Кореличском районе пройдут благотворительные акции «Наши дети» и «От всей души»

 За гады незалежнасці Беларусь здабыла не толькі матэрыяльную, але і духоўную моц. Разнапланавыя дзяржаўныя ініцыятывы, накіраваныя на падтрыманне лепшых нацыянальных рыс беларусаў, кавалі  і загартоўвалі  маральны стрыжань нацыі. Адны з іх – дабрачынныя акцыя “Нашы дзеці” і “Ад усёй душы”, якія сталі і для карэліччан патрэбнай і карыснай ініцыятывай.

Далучыцца да ўдзелу ў акцыях і сёлета  могуць усе неабыякавыя жыхары раёна. Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”,  якая праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі стала адным з сімвалаў бескарыслівасці і яднання людзей у сучаснай гісторыі Беларусі. Яна пройдзе з 16 снежня 2024 г. па 15 студзеня 2025 года. Вялікая колькасць мерапрыемстваў максімальна ахопіць падрастаючае пакаленне: ад самых маленькіх дзяцей да студэнтаў.

Комплекс мерапрыемстваў акцыі “Нашы дзеці” накіраваны на тое, каб зрабіць сапраўднае свята для дзяцей, падарыць навагодні настрой і праявіць увагу да тых, хто ў гэтым больш за ўсё мае патрэбу. Традыцыйна асаблівая ўвага будзе нададзена дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў,  і тым, чые сем’і апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, не застануцца без увагі  дзеці з інваліднасцю.

Начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч расказала:

– Па традыцыі актыўны ўдзел у віншаванні дзяцей прымуць прадстаўнікі органаў улады, дэпутацкага корпуса, а таксама грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый раёна. На набыццё навагодніх салодкіх падарункаў з раённага бюджэту выдзелена 14 тысяч рублёў. Іх атрымаюць 642 дзіцяці: малодшыя школьнікі, дзеці-сіроты і дзеці з інваліднасцю.

Абласны навагодні баль для навучэнцаў пройдзе 23 снежня на базе абласной філармоніі.

27 снежня ў горадзе Гродна адбудзецца абласное дабрачыннае свята для дзяцей, у якім прымуць удзел 15 лепшых вучняў нашага раёна.

Адным з ключавых мерапрыемстваў акцыі стане Рэспубліканскае дабрачыннае свята з удзелам Кіраўніка дзяржавы,  якое адбудзецца ў Палацы Рэспублікі. Два навучэнцы  нашага раёна ўключаны ў склад дэлегацыі ад Гродзенскай вобласці. Таксама прадугледжаны ўдзел раённай дэлегацыі ў мерапрыемствах на базе Палаца Незалежнасці. Сюды ўваходзіць  навагодняе прадстаўленне для дзяцей-сірот і дзяцей са шматдзетных сем’яў.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя для пажылых “Ад усёй душы” стартуе ў Рэспубліцы Беларусь 26 снежня 2024 г. і будзе доўжыцца па 15 студзеня 2025 года ўключна.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш расказала:

— Зараз у нашым раёне  пражывае 409 адзінокіх пажылых грамадзян, якія асабліва востра адчуваюць патрэбу зносін і ўвагі ў навагоднія святы. Пры гэтым 85 чалавек   пражываюць у  Жухавіцкім сацыяльным пансіянаце, 25 – у Лукскай бальніцы сястрынскага догляду, 25 –  на сацыяльных ложках Мірскай гарпасялковай бальніцы.  Для 453 чалавек Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна арганізавана надомнае абслугоўванне.

 

Старт  акцыі “Ад усёй душы” дасць агульнараённы  “Блакітны агеньчык”, які пройдзе на базе ЦСАН Карэліцкага раёна 26 снежня. У рамках гэтай акцыі будуць арганізаваны віншаванні з навагоднімі святамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, якія пацярпелі ад яе наступстваў, адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, доўгажыхароў, ветэранаў працы, пажылых грамадзян і інвалідаў, якія знаходзяцца ў бальніцы сястрынскага догляду.  Кіраўніцтва мясцовых органаў улады,  дэпутаты, спецыялісты сельвыканкамаў, працоўныя калектывы, прадстаўнікі грамадскіх раённых арганізацый наведаюць пажылых людзей,  акажуць дапамогу ў хатніх справах, створаць святочны настрой. Далучыцца да гэтай добрай ініцыятывы зможа любы жадаючы. Мяркуецца, што акцыя  пройдзе з размахам, а мерапрыемствы нікога не пакінуць раўнадушнымі.

Кацярына КУКАНАВА