З 3 па 9 чэрвеня ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “Вандруй. Адчуй. Натхняйся-2024”, накіраваная на папулярызацыю ўнутранага турызму. Да акцыі, падчас якой будуць адкрыты для бясплатнага наведвання больш за 500 аб’ектаў па ўсёй краіне, далучыліся і турыстычныя аб’екты Карэліччыны.
— Сёлета ў акцыі ўдзельнічаюць 17 турыстычных аб’ектаў Карэліцкага раёна, — расказала галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Юлія Ліхута. — Сярод іх музеі, храмы, аграсядзібы. Так, напрыклад, кожны дзень будуць адчынены дзверы царквы святых апосталаў Пятра і Паўла ў райцэнтры і царквы Святой Жываначальнай Троіцы ў г.п. Мір, музей “Мірскі пасад”. З 3 па 7 чэрвеня рады вітаць гасцей у музеях Лукскай і Райцаўскай сярэдніх школ. З поўным спісам турыстычных аб’ектаў Карэліччыны, якія прымаюць удзел у акцыі, можна пазнаёміцца ў тэлеграм-канале visit_korelichi.