Главная / Новости / Новости района
26.07.2024

Кореличские спасатели отпраздновали День пожарной службы

 Штогод 25 ліпеня сваё прафесійнае свята адзначаюць тыя, хто ў любы час сутак, у любую пару года гатовы прыйсці на дапамогу усім, каму гэта неабходна — супрацоўнікі пажарнай службы. У гэты дзень карэліцкія выратавальнікі сабраліся разам ва ўтульнай зале. Павіншаваць адзін аднаго, сустрэцца з ветэранамі службы, падзяліцца дасягненнямі.

Павіншаваў супрацоўнікаў РАНС старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош, які адзначыў, што выратавальнікі заўжды першымі прыходзяць на дапамогу, за што ім грамадства і дзяржава бясконца ўдзячны. Нагадаў дэпутат і пра тое, што за спінамі выратавальнікаў стаяць іх сем’і і дзеці, які перажываюць і вераць у сваіх сыноў, сужэнцаў, бацькоў.

Ганаровую грамату Карэліцкага райвыканкама ўручылі начальніку ПАВП №11 Карэліцкага РАНС Васілію Міхакевічу. Падзячнае пісьмо старшыні Карэліцкага райвыканкама атрымаў старшы інструктар-выратавальнік ПАВЧ №1 Карэліцкага РАНС Мікалай Наумовіч.

Ганаровую грамату Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў уручылі намесніку начальніка Карэліцкага РАНС Мікалаю Шуляку. Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў атрымаў старшы інструктар-выратавальнік Карэліцкага РАНС Аляксандр Янушэўскі.

Начальнік Карэліцкага РАНС Дзяніс Стадольнік пажадаў сваім калегам, каб агонь гарэў толькі ў іх сэрцах, а рукавы заўжды заставаліся сухімі. Дзяніс Аляксандравіч уручыў Ганаровую грамату МНС старшаму прапаршчыку ўнутранай службы Сяргею Саку. Нагрудны знак “Выдатнік” быў уручаны прапаршчыкам унутранай службы Юрыю Кохану і Аляксандру Акуліку. Памятны нагрудны знак “165 год пажарнай службе” атрымалі лейтэнант унутранай службы Дзмітрый Бязмен, старшы прапаршчык унутранай службы Сяргей Мацейчык, прапаршчыкі ўнутранай службы Яўгеній Галушка і Аляксей Матусевіч.

Падзяку начальніка ўстановы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” уручылі старшаму прапаршчыку ўнутранай службы Аляксандру Янушэўскаму і прапаршчыку ўнутранай службы Сяргею Мокату.

Граматай начальніка ўстановы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” адзначана работа прапаршчыка ўнутранай службы Аляксея Ракача. Ганаровую грамату начальніка ўстановы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” уручылі прапаршчыку ўнутранай службы Віктару Мяцю. Ганаровай граматай Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства ўзнагародзілі намесніка начальніка Карэліцкага РАНС Мікалая Шуляка.

Таксама на мерапрыемстве былі адзначаны сем’і ўдзельнікаў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных Шэўка Анастасія, Дзмітрый і іх сын Вадзім; Жарко Марына, Сяргей і дачка Анастасія; Шкадавы Кацярына, Віталій і дачка Алеся; Раскалоценка Ганна, Паўловіч Сцяпан і іх сын Мікіта.

Для віншавання на сцэну быў запрошаны заслужаны ветэран пажарнай службы Мікалай Палуносік.

Настаяцель храма Пакрова прасвятой Багародзіцы аг. Турэц Андрэй Абрамовіч благаславіў выратавальнікаў на далейшае служэнне людзям.

Завяршылася мерапрыемства канцэртам артыстаў Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара