Главная / Новости / Новости района
23.04.2024

Кореличский район представил свой туристический потенциал на международной выставке «Отдых-2024»

 З 18 па 20 красавіка ў Мінску праходзіла 26-я Міжнародная выстава-кірмаш турысцкіх паслуг “Адпачынак-2024” — самая буйная турыстычная выстава Беларусі ў катэгорыі “Турызм і адпачынак”. Гэта міжнародная дзелавая пляцоўка для краін, рэгіёнаў і турыстычных кампаній з усяго свету, якія прадстаўляюць свае прадукты і паслугі на беларускім рынку. Удзельнікі і наведвальнікі выставы мелі магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі сусветных турыстычных асацыяцый, рэгулятарамі галіны, знайсці новых кліентаў і партнёраў, а таксама даведацца аб трэндах індустрыі на ўнікальных мерапрыемствах дзелавой праграмы. Гэта эфектыўная бізнес-пляцоўка для рэкламы турыстычных маршрутаў, новых тураў, сустрэч са старымі партнёрамі, наладжвання новых дзелавых кантактаў.




Свой турыстычны патэнцыял на выставе раскрыла і Карэліччына.

— Маштаб выставы ўражвае! Такая разнастайнасць турыстычных паслуг, прадуктаў, маршрутаў, — дзеліцца ўражаннямі галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Юлія Ліхута, якая прадстаўляла на выставе Карэліччыну. — На стэндзе Карэліцкага раёна былі прадстаўлены гасцінічны комлекс “Мірскі пасад”, аграэкасядзіба “Маміны Крынкі», ПТУП “Налібокі не далёкі”, слімаковая ферма “РАТАЎ”, ААТ “Карэлічы-Лён”.

На прэзентацыі Гродзенскай вобласці, а затым на пляцоўцы Карэліцкага раёна для гасцей выстаўкі былі разыграны сертыфікаты ад гасцінічнага комлексу “Мірскі пасад”, слімаковай фермы “РАТАЎ” і турыстычнай вёскі “Белыя Лугі”.