Главная / Новости / Новости района
16.06.2023

Медицинские работники Кореличчины отпраздновали профессиональный праздник

 У Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці праведзена ўрачыстасць з нагоды Дня медыцынскага работніка. Тут ушаноўваліся прафесіяналы сваёй справы з залатымі рукамі і залатымі сэрцамі, якія заслужылі любоў і прызнанне пацыентаў.

Са словамі віншавання і ўдзячнасці да медыцынскіх работнікаў звярнуўся старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзій Шатуеў. Кіраўнік раёна даў высокую адзнаку медыцынскай галіне раёна, прадстаўнікі якой штодзённа прафесійна робяць сваю справу. «Галоўнае — якаснае медыцынскае абслугоўванне і яго даступнасць для нашых людзей. Раённая паліклініка знаходзіцца на высокім узроўні», — падкрэсліў Генадзій Мікалаевіч.
Ганаровай граматай Карэліцкага райвыканкама ўзнагароджаны ўрач-хірург (загадчык) хірургічнага аддзялення УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Часлаў Готта і ўрач-педыятр-участковы дзіцячай кансультацыі гэтай установы Валянціна Брага.
Падзячныя пісьмы Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўручаны медыцынскай сястры анкалагічнага кабінета УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Марыі Стрэчань і медыцынскай сястры аддзялення прафілактыкі гэтай установы Іне Пісарук.Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў у сваёй прамове адзначыў добрасумленныя адносіны медыцынскіх работнікаў раёна да сваіх абавязкаў, а асаблівыя словы прызнання адрасаваў ветэранам працы і маладым спецыялістам. Ад дэпутатаў усіх узроўняў Аляксандр Віктаравіч павіншаваў медыкаў са святам і ўручыў Ганаровую грамату Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў ўрачу агульнай практыкі Мірскай гарпасялковай паліклінікі Наталлі Пуцята і Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў загадчыку (фельчару) Варанчанскага фельчарска-акушэрскага пункта Тэрэзе Пятровіч.

Свае пажаданні выказала медыкам раёна і ўсім удзельнікам урачыстасці галоўны ўрач УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Данута Скварада: здароўя, дабрабыту, мірнага неба, і каб кожны быў шчаслівы, а старшыні райвыканкама Генадзію Шатуеву адрасавала словы ўдзячнасці за падтрымку і дапамогу ў развіцці медыцынскай галіны раёна.
Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана ўрач лабараторнай дыягностыкі (загадчык) клініка-дыягнастычнай лабараторыі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Таццяна Шах, Ганаровай граматай начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта — фельчар выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Наталля Саўко. Падзяку начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта атрымалі фельчар выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Алена Палуян і медыцынская сястра педыятрычнага аддзялення УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Марына Пажарыцкая.
Ганаровая грамата УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» ўручана медыцынскай сястры агульнай практыкі Жухавіцкай АУАП Ірыне Маковік, медыцынскай сястры эндаскапічнага кабінета Ірыне Чычкан, вадзіцелю аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі Дзмітрыю Цярэшка, урачу-хірургу Марыі Рымша, медыцынскай сястры (старшай) аддзялення рэабілітацыі Раісе Супрановіч, сястры-гаспадыні аддзялення анестазіялогіі і рэанімацыі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Марыне Гоцка. Падзякі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» — інструктару ЛФК аддзялення рэабілітацыі Яўгеніі Яцук, санітарцы ўрачэбных кабінетаў Карэліцкай паліклінікі Марыі Буткевіч, санітарцы тэрапеўтычнага аддзялення Мірскай гарпасялковай бальніцы Галіне Александровіч, фельчару-лабаранту клініка-дыягнастычнага кабінета Серафіме Чачотка.

Прафесійнае свята прыйшлі раздзяліць з медыкамі сябры, госці, спонсары, сярод якіх кіраўнікі арганізацый і сельгаспрадпрыемстваў раёна. Ад работнікаў аграпрамысловага комплексу выступіў старшыня СВК «Свіцязянка-2003» Аляксандр Мяцеліца, які выказаў словы ўдзячнасці медыцынскім работнікам за іх высокі прафесіяналізм і залатыя рукі і ўпэўненасць у тым, што яны заўсёды будуць знаходзіцца на варце здароўя людзей.

Ветэран працы, урач-рэнтгенолаг УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Лявонцій Маркевіч назваў прафесію медыцынскага работніка запатрабаванай і заклікаў гэты статус падтрымліваць, пастаянна праяўляць клопат і ўвагу пра пацыентаў і праводзіць якасную дыспансерызацыю насельніцтва. Малады спецыяліст акушэр-гінеколаг жаночай кансультацыі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Анжаліка Размук адзначыла, што медыцынскія работнікі кожны дзень дораць здароўе і пажадала калегам дакладных дыягназаў.

Са святам медыкаў раёна павіншаваў старшыня прафсаюзнага камітэта УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Аляксандр Шашко і заклікаў медыцынскіх работнікаў клапаціцца пра сваё здароўе. Сертыфікаты ад прафсаюзнага камітэта ўручаны лепшым работнікам аховы здароўя раёна.

На свята завітала першы сакратар Карэліцкага РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аксіння Ждан, якая назвала медыка самай гуманнай і высокароднай прафесіяй — дарыць людзям здароўе і цеплыню сваіх сэрцаў. Маладзёжны лідар уручыла Падзякі ад маладзёжнай арганізацыі медыцынскаму брату хірургічнага аддзялення УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Раману Дзедулю і акушэрцы жаночай кансультацыі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Віалеце Лібоза

Галоўны ўрач Карэліцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аляксандр Германюк адзначыў важнасць эпідэміялагічнай службы раёна, супрацоўнікі якой стаяць на варце аховы здароўя людзей. Сярод іх ёсць вопытныя і маладыя, і іх старанні накіраваны на тое, каб людзі не хварэлі, і кожная хвіліна жыцця была напоўнена шчасцем.
За дасягненне высокіх паказчыкаў, асабіты ўклад у рабоце па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва і ў сувязі са святкаваннем Дня медыцынскага работніка Ганаровай граматай ДУ «Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» ўзнагароджаны ўрач-гігіеніст (загадчык аддзела) санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Карэліцкага райЦГЭ Валянціна Бузюк, інструктар-валеёлаг гэтай установы Людміла Валасевіч. Аб’яўлена Падзяка ДУ «Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» ўрачу-гігіеністу Карэліцкга раённага ЦГЭ Таццяне Германюк. Ганаровую грамату ДУ «Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» атрымалі памочнікі ўрача-эпідэміёлага ўстановы Валянціна Баравікова і Алена Бязмен, памочніку ўрача-гігіеністу Кацярыне Варанцовай аб’яўлена Падзяка райЦГЭ.