Главная / Новости / Новости района
05.06.2024

На Кореличчине начали работать пришкольные лагеря

 3 чэрвеня на базе пяці ўстаноў адукацыі Карэліцкага раёна пачалі працаваць школьныя аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем і адзін лагер працы і адпачынку. За першую змену ў іх адпачнуць 136 дзяцей.

У такіх лагерах дзеці праводзяць практычна ўвесь дзень. Каб яны не засумавалі, правялі час цікава і з карысцю, у педагогаў ёсць вялікія планы. Так, кожны дзень у лагеры “Радуга”, што працуе ў сярэдняй школе № 2 райцэнтра, будзе напоўнены цікавымі пазнавальнымі і спартыўнымі мерапрыемствамі.

— У двух атрадах нашага летніка адпачывае 38 дзяцей. Праграма насычана рознымі спартыўна-пазнавальнымі мерапрыемствамі і гульнямі. Яны спрыяюць актыўнаму адпачынку выхаванцаў, фарміруюць і развіваюць іх творчыя здольнасці. Праграма прадугледжвае ўдзел рабят у розных у калектыўных справах, наведванне мерапрыемстваў, арганізаваных установамі культуры раёна, экскурсіі, падарожжы і шмат чаго іншага, — расказала начальнік прышкольнага лагера “Радуга” Ганна Гавака.

У тэму

Падчас летніх канікул на тэрыторыі Карэліцкага раёна будуць функцыянаваць 4 лагеры працы і адпачынку (35 чалавек), 13 прышкольных лагераў з дзённым знаходжаннем, у якіх адпачне 242 чалавекі, у тым ліку лагер на базе ДУА “ЦКРНіР Карэліцкага раёна” (6 чалавек), а ў летніках з кругласутачным знаходжаннем (палатачныя лагеры, ДАЛ “Вясёлка”) пройдуць аздараўленне 450 дзяцей.