Главная / Новости / Новости района
21.03.2024

На планерке у председателя: ускорение на полях, порядок на земле и профилактика пожаров

 Паскорыць тэмпы падкормкі азімых зерневых культур і шматгадовых траў. Такое даручэнне даў старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей падчас штотыднёвай аператыўнай нарады.

— Азімыя зерневыя культуры падкормлены на 66% плошчаў, шматгадовыя травы — 90%. Неабходна паскорыцца, бо яравы клін, а гэта 4374 га, або 25% ад усіх зерневых і зернебабовых, трэба пасеяць на працягу 10 дзён ад пачатку масавай сяўбы, якая стартуе ў дваццатых чыслах сакавіка, — акцэнтаваў увагу кіраўнік раёна.

Закранулі на нарадзе і пытанне навядзення парадку на зямлі. У дні правядзення вясновага месячніка па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні асаблівую ўвагу нададуць навядзенню парадку на мемарыяльных комплексах і ў памятных месцах.

— Трэба абследаваць стан магіл ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Можа так стацца, што іх у сілу розных прычын няма каму даглядаць. Тут наша грамадскасць: работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, школьнікі і ўсе неабыякавыя людзі — могуць падставіць плячо і навесці там парадак, — сказаў Андрэй Гардзей.

Таксама на нарадзе абмеркавалі планы па добраўпарадкаванні сацыяльна значных аб’ектаў, будаўніцтве жылля і прафілактыцы пажараў у жылым сектары.