Главная / Новости / Новости района
22.07.2022

На планерке у председателя: вступительная кампания, шефство над молодыми специалистами и их закрепляемость

 У бягучым годзе ў сельгаспрадпрыемствы Карэліцкага раёна на першае рабочае месца прыбудуць 12 маладых спецыялістаў. Пра гэта паведамілі на штотыднёвай працоўнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Генадзія Шатуева.

На сёння ўжо два выпускнікі раёна заключылі мэтавыя дагаворы з сельскагаспадарчымі ВНУ і пасля заканчэння навучання прыбудуць на Карэліччыну мінімум на 5 гадоў. Чакаецца, што колькасць будучых студэнтаў павялічыцца, бо ўступная кампанія толькі стартавала. У мінулым годзе было заключана два дагаворы на мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і тры — з сярэдняй спецыяльнай. Створаныя ў школах чатыры аграрныя класы матывуюць моладзь ісці ў сельскую гаспадарку. З асновамі аграрных прафесій знаёмяць рабят і студэнцкія атрады. У гэтым годзе ў кожным сельгаспрадпрыемстве створаны такі атрад, дзе змогуць папрацаваць 150 юнакоў і дзяўчат.

Кіраўнік раёна даручыў кадравай службе райвыканкама на асаблівым кантролі трымаць пытанне паступлення маладых людзей на сельгасспецыяльнасці:

— Галіне патрэбны кампетэнтныя спецыялісты з сучаснымі ведамі. Акрамя таго, трэба вырашаць праблему замацавання маладых спецыялістаў. Гэта праблема патрабуе не толькі дзяржаўных прэферэнцый на заканадаўчым узроўні. Важная падтрымка працадаўцы, прафсаюзнай арганізацыі, вопытных спецыялістаў.

У Карэліцкім раёне замацаванасць маладых спецыялістаў складае 52%, у сельскай гаспадарцы — 72%. У мінулым годзе на сваё першае рабочае месца сюды прыбылі 79 чалавек, 29 з іх працаўладкаваліся на сельскагаспадарчыя прадпрыемствы.