Главная / Новости / Новости района
29.04.2024

Назначен новый начальник Кореличского РОВД

 У Карэліцкім раённым аддзеле ўнутраных спраў прадставілі новага начальніка райаддзела. Ім стаў Аўраменкаў Дзяніс Юр’евіч.

Прадставіў калектыву новага кіраўніка часова выконваючы абавязкі начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама Максім Руды.

Назначэнне Дзяніса Аўраменкава на пасаду начальніка Карэліцкага РАУС зацверджана загадам Міністра ўнутраных спраў. Па словах Максіма Рудога, новы кіраўнік мае вялікі вопыт работы ў органах унутраных спраў, валодае ўменнем прымаць абдуманыя рашэнні ў складаных сітуацыях і імкненнем да пастаяннага ўдасканальвання ўласнай працы.

Старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей выказаў упэўненасць, што Дзяніс Юр’евіч будзе плённа працаваць на карысць аддзела і Карэліцкага раёна, і паабяцаў падтрымліваць новага кіраўніка ва ўсіх пачынаннях.

Дзяніс Аўраменкаў мае вялікі вопыт працы ва ўнутраных органах, дзе ён служыць з 2005 года. З кастрычніка 2018 года займаў пасаду начальніка 2-га аддзела ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Гродзенскага аблвыканкама. У ліпені 2019 года заняў пасаду першага намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Лідскага райвыканкама, у жніўні 2022 пераведзены на пасаду першага намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама.