Главная / Новости / Новости района
25.07.2024

Не на пляже, а на зерносушилке. Чем запомнятся трудовые будни студотряду из ГП «Малюшичи»

 Сабраўшыся ў пачатку верасня ў школьным класе або студэнцкай аўдыторыі, падлеткі будуць успамінаць летнія дні. Хтосьці пахваліцца экзатычным падарожжам на мора або экскурсіямі па  цікавых месцах роднай Беларусі, іншыя – звыклым адпачынкам. А чатырнаццаць маладых людзей  паспрабуюць пераканаць аднагодкаў, што не менш цікава яны правялі амаль сорак дзён на зернесушыльным комплексе ў  вёсцы Даўгінава ДП “Малюшычы”. Першыя заробленыя рублі і мазалі – таксама выдатна!


Студэнцкі атрад, сабраны па ініцыятыве раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, працуе з  10 ліпеня па 23 жніўня.  У яго складзе сем юнакоў  і сем дзяўчат. Камандзірам атрада назначана Паліна Саладуха. У яго складзе –  рабяты трох узроставых груп: навучэнцы  каледжаў  і школьнікі.

– Мне прапанавалі папрацаваць на карысць сельгаспрадпрыемства,  – і я не адмовіўся, – падзяліўся школьнік  Уладзімір Лагута. – Жыву ў сельскай мясцовасці і добра  ведаю, што праца ў сельгаспрадпрыемстве нялёгкая,  але гэта не палохае. Хочацца правесці вольны час з карысцю.   І грошы на кішэнныя выдаткі не трэба будзе прасіць у бацькоў.

Ад традыцыйнага будатрада гэты адрозніваецца тым, што рабят аб’ядноўваюць  гадзіны працы, а вольны час не прадугледжаны. Што тычыцца  культурнай праграмы, то  26 ліпеня  для рабят прадугледжана экскурсія  на Астравецкую АЭС. Падчас яе  таксама  наведаюць Троіцкі касцёл у Гервятах і  сядзібу Агінскага.

– Асноўная наша задача – праца на збожжатоку, – расказвае навучэнец каледжа Яўгеній Казак. –  Падмятаем, рыхтуем пляцоўкі для чарговай партыі зерня, загружаем у коўш пагрузчыка. Сельгаспрадпрыемства выдала рабочую вопратку, забяспечыла інструментам, правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі.

За канікулы адвыклі рукі падлеткаў ад фізічнай працы, а некаторым і зусім упершыню даводзіцца падобнай справай займацца. Але нікому не хочацца першым прызнацца, што стаміўся, каб не палічылі слабаком.

– Стараюцца падлеткі, – каменціруе будні студатрада загадчык КЗС Надзея Уткіна, якая кожную раніцу вызначае фронт работ. – І нам істотная дапамога, і ім такая практыка карысць прынясе.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара