Рус
– Упэўнены, што ўсе жыхары раёна разумеюць важнасць гэтай палітычнай падзеі. Я як выбаршчык, патрыёт сваёй краіны заклікаю кожнага жыхара раёна прыйсці на свае ўчасткі і, азнаёміўшыся з праграмамі кандыдатаў у дэпутаты, прыняць удзел у галасаванні і зрабіць правільны выбар, – адзначыў Яўгеній Анатольевіч. – Жадаю, каб праца ўчастковых выбарчых камісій прайшла паспяхова, у спакойным рэжыме. Для гэтага адпрацавана зладжанасць дзеянняў усіх службаў. І работнікі МНС, і медыкі, і супрацоўнікі РАУС гатовыя да аховы грамадскага парадку.
Па словах сакратара выбарчай камісіі ўчастка №1 Рэгіны Аляксандраўны Забродскай, у спіс для галасавання на ўчастку ўнесена 2760 выбаршчыкаў, радуе іх актыўнасць. На 16.00 21 лютага яўка склала 10,3%.