Главная / Новости / Новости района
02.04.2025

Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днем единения народов Беларуси и России

 Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!

Прыміце віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

У агульнай гісторыі ¬дзвюх краін ёсць нямала слаўных дат, але гэтае свята мае асаблівае значэнне. Яно нагадвае нам аб агульных дасягненнях і здзяйсненнях нашых продкаў, іх нязменнай салідарнасці ў самыя цяжкія часы, увасабляе ў сабе імкненне беларусаў і расіян працягваць слаўныя традыцыі сваіх дзядоў і бацькоў жыць у міры і згодзе на карысць цяперашняга і будучых пакаленняў.

З горадам Краснагорскам Расійскай Федэрацыі наш раён звязваюць дамовы аб пабрацімскіх адносінах. Сумесныя праграмы і праекты, адзіныя духоўныя і культурныя каштоўнасці складаюць надзейную аснову для далейшага ўмацавання партнёрства і развіцця.

Жадаем жыхарам Карэліцкага раёна, расійскім сябрам і партнёрам поспехаў у стваральнай працы, здароўя, шчасця і дабрабыту! 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў