Яшчэ Канфуцый адзначаў: "Дайце чалавеку рыбу, і ён будзе сыты цэлы дзень. Навучыце яго лавіць рыбу, і ён будзе сыты ўсё жыццё"". У кожнага тут свае довады, а вось праверыць удачу ў яе лоўлі была магчымасць.
Рыбакі выходзяць на сцэну — і ім прапануюцца іспыты. Трэба паведаць пра прыкметы, якія прадкажуць добры ўлоў і іншыя прыродныя з'явы; адказаць на пытанні віктарыны; сказаць пра тое, што ляжыць у чорнай скрынцы. Яны пройдзены — і рыбакі ідуць на возера лавіць рыбу.
Свята ў поўным разгары. Яго ўдзельнікам не даводзіцца сумаваць. Пра іх тут паклапаціліся спаўна. Па-першае, прыгатавана юшка — і яе повар Алег Паўлавіч Скіпар запрашае пачаставацца апетытнай стравай каля кастра. Гаспадыні прадаставілі на свята свае рыбныя шэдэўры.
Па-другое, тут гучала шмат цудоўных песень, якія заварожвалі слухачоў. У госці завіталі калектыў Мірскага Дома культуры з канцэртнай праграмай, а Лукскі Дом культуры прадаставіў і гульнёвую праграму.
Па трэцяе, гэта яшчэ цудоўная сустрэча з прыродай, у суладдзі з якой чалавек адчувае вялікую радасць у сваёй душы.
Падводзяцца вынікі спаборніцтваў па рыбнай лоўлі. Пераможцамі выйшлі Вадзім Ціхановіч і Арсеній Ціхановіч. .
Адзначаны лепшыя гаспадыні па прыгатаванні страў: Таццяна Міхайлаўна Лазарчык, Галіна Мікалаеўна Мяць, Часлава Аляксандраўна Хілевіч.
На свяце былі прадастаўлены атракцыёны, горкі, батут. Прадаваліся розныя сувеніры і прысмакі для жадаючых іх набыць. Таксама можна было палавіць рыбку ў басейне рукамі.
Завяршылася дыскатэкай у стылі рэтра 90-х гадоў.
Па словах загадчыцы Варанчанскага сельскага клуба Антаніны Скіпар, святы аб'ядноўваюць людзей, даюць магчымасць добра адпачыць на прыродзе, дакрануцца душой да яе таямніц і хараства, а таленавітым прадэманстраваць сваё майстэрства. Добрая песня заўсёды бывае ў радасць, а конкурсы вызначаюць мацнейшых.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота прадастаўлена Варанчанскім сельскім клубам Карэліцкага РЦКіНТ