Главная / Новости / Новости района
30.05.2024

Председатель экономического суда Гродненской области Денис Валдайцев провел прием граждан в Кореличах

 28 мая ў Карэліцкім райвыканкаме “прамую тэлефонную лінію”, а таксама асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правёў старшыня эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Дзяніс Валдайцаў.

Адной з асноўных задач, ускладзеных на эканамічны суд, з’яўляецца садзейнічанне ўмацаванню законнасці і папярэджанні правапарушэнняў у сферы прадпрымальніцкай і іншай гаспадарчай дзейнасці. У сувязі з гэтым, акрамя сваёй асноўнай функцыі правасуддзя, суд праводзіць прафілактычную работу, накіраваную на прапаганду гаспадарчага заканадаўства і прававую асвету грамадзян, суб’ектаў гаспадарання.


У рабоце “прамой лініі” прыняў удзел старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей.
На прыём звярнулася юрысконсульт вытворчасці Карэліцкага раёна і прадстаўнік арганізацыі Навагрудскага раёна. Былі разгледжаны важныя пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі эканамічнага суда і непасрэдным чынам закранаюць суб’ектаў гаспадарчай дзейнасці. Так, прадметам разгляду сталі пытанні прымянення абноўленага заканадаўства, якое рэгулюе адказнасць суб’ектаў гаспадарання і індывідуальных прадпрымальнікаў: вырашэнне пытанняў спагнання грашовых сродкаў за нявыкананыя ўмовы дагавора. Таксама падчас сустрэчы разгледжана пытанне прад’яўлення прэтэнзій, звязаных з няякасным выкананнем будаўніча-мантажных работ.


З улікам існуючых абставін, у кожным канкрэтным выпадку Дзяніс Станіслававіч даў рэкамендацыі па далейшых дзеяннях суб’ектаў гаспадарання.