







Кожны год школа накіроўвае ў самастойнае жыццё сваіх выпускнікоў і сочыць за іх лёсамі. У 2025/2026 навучальным годзе яе скончылі 16 вучняў, 12 з іх сталі студэнтамі ВНУ.



Галоўныя героі гэтага дня — першакласнікі і адзінаццацікласнікі. Ушаноўваюцца вучні 1 «А» і 1 «Б» класаў і іх першыя настаўнікі Ларыса Мікалаеўна Шугля і Ірына Браніславаўна Купцэвіч, а таксама вучні 11 класа і класны кіраўнік Святлана Міхайлаўна Казак.


2026 аб’яўлены Годам беларускай жанчыны. І сапраўды, беларуская жанчына — наша Зямля, сімвал працы, мацярынства і міру. Сувязь беларускай жанчыны і яе роднай зямлі — неразрыўная нітка, якая саткана з сінявы азёр, золата пшанічных палёў і шэпту Белавежскай пушчы. Песню з аднайменнай назвай выканала адзінаццацікласніца Ева Марчук.


З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар школы Вікенцій Арсеньевіч Браніцкі, які адзначыў важнасць 1 верасня: вучні і педагогі зноў накіруюцца ў Краіну ведаў. Кіраўнік установы выказаў словы ўдзячнасці райвыканкаму за фінансавую падтрымку пры правядзенні рамонтных работ у школе да новага навучальнага года.
Узнагароджваюцца вучні: Данііл Яўсей — падарачным сертыфікатам Беларускага дзіцячага фонду міру за атрыманне Дыплома ІІ ступені ў абласным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы і Варвара Гавака — Падзячным пісьмом за ўдзел у конкурсе дзіцячага малюнка «Работнікі гандлю вачыма дзяцей».
На ўрачыстасць завіталі і ганаровыя госці. У сваёй прамове старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Курыла шчыра павіншаваў з Днём ведаў і назваў яго добрым і светлым днём восені. Асабліва хвалюючы ён для першакласнікаў, якія сядуць сёлета за школьныя парты, і для іх пачынаецца час новых адкрыццяў. Выпускнікоў заклікаў вызначыцца з выбарам жыццёвага шляху, і каб ён быў беспамылковым.





Старшыня райвыканкама выказаў словы падзякі педагогам за іх адданасць справе і высокі прафесіяналізм. Пажадаў, каб іх старанні ператвараліся ў добрыя адзнакі вучняў. У адрас бацькоў адзначыў, каб яны былі для дзяцей заўсёды надзейнай падтрымкай. Усім пажадаў міру і дабра, і каб жыццё было напоўнена добрымі падзеямі. Аляксандр Курыла ўручыў школе ў якасці падарунка ад райвыканкама сертыфікат на суму 2,5 тысяч рублёў на ўмацаванне матэрыльна-тэхнічнай базы.



Настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы іерэй Ігар Пірог, павіншаваўшы са светлым святам, адзначыў: «Ученье — свет, а не ученье — тьма». Пажадаў настаўнікам і бацькам працаваць у адной звязцы, першакласнікам — Боскай дапамогі, і каб Гасподзь дапамагаў у карысных вучэннях, адзінаццацікласнікам — зрабіць правільны выбар у жыцці, усім вучням — каб гады не праходзілі дарэмна, педагогам — старанняў, і каб Гасподзь узнагародзіў таленавітымі вучнямі. Усім — міру, здароўя, Боскай дапамогі.


Радзіма пачынаецца з мовы, памяці аб продках, павагі да сваёй сям’і і дома, а хлеб, жыта, бульба — гонар нашай зямлі. Дзеці частуюць гасцей караваем.
Першакласнікі атрымліваюць у падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі кнігу «Беларусь — наша Радзіма». Яе ўручылі старшыня райвыканкама Аляксандр Курыла і дырэктар школы Вікенцій Браніцкі.



Слова для віншаванняў прадастаўляецца першаму настаўніку Ірыне Браніславаўне Купцэвіч. Яна пажадала вучням не баяцца памыляцца, а настаўнік заўсёды будзе побач, падтрымае і падкажа. У адрас вучняў 11 класа сказала: «Скарайце вяршыні! Той, хто хоча зайці ў гару, абавязкова прыдумае лесвіцу».
Ад бацькоў першакласнікаў слова трымаў Іван Леанідавіч Варанко. Сярод пажаданняў — аптымізму, мэтанакіраванасці, веры ў сябе, здароўя і сілы, шчаслівых імгненняў і добрага настрою.






«Школа — не проста ўрокі, а верныя сябры, мудрыя педагогі і месца, дзе навучыцеся любіць сваю Радзіму, ганарыцца яе гісторыяй і культурай», — пажадалі выпускнікі першакласнікам.






Першы школьны званок далі выпускнік Мікіта Паўловіч і першакласніца Ксенія Зайко.
Вучні накіроўваюцца на першы ўрок «Веды сёння — сіла і росквіт Беларусі заўтра»
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Ларысы ШУГЛІ