Главная / Новости / Новости района
27.04.2024

Председатель Кореличского райисполкома Андрей Гордей вручил материальную помощь ко Дню Победы

 

26 красавіка Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў наведалі старшыня Карэліцкага  райвыканкама Андрэй Гардзей, старшыня камітэта па  працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Вольга Сядзельнік, прадстаўнікі органаў мясцовай улады, вучні Жухавіцкай сярэдняй школы,   каб уручыць падарункі і матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Вользе Іосіфаўне Хіневіч і дачцэ загінулага партызана Таццяне Аляксандраўне Валуевіч.

Для ўсіх нас Дзень Перамогі – гэта святое свята. Асабліва важна яно для тых, хто ўспамінае ў гэты дзень сваіх родных, якія змагаліся на франтах вайны і ў партызанскіх атрадах, працаўнікоў тылу, якія кавалі Перамогу. Успамінаюць і вязняў канцлагераў, усіх тых, хто выжыў у гарніле той страшнай вайны, хто аднаўляў гарады і вёскі, працаваў на вытворчасці і ў сельскай гаспадарцы, ствараў сем’і і гадаваў дзяцей.

-Паважаныя Вольга Іосіфаўна і Таццяна Аляксандраўна! Вы перажылі цяжкія гады ваеннага ліхалецця, успаміны пра якія і сёння з болем адгукаюцца ў сэрцах. Нізкі вам паклон за мужнасць і стойкасць, перанесеныя складанасці ваеннага і пасляваеннага перыяду, якія вы вынеслі на сваіх плячах. Вы аднавілі нашу краіну з руін і перадалі яе маладым пакаленням беларусаў, – у сваім віншаванні адзначыў Андрэй Валер’евіч.

Шмат прыгожых і шчырых слоў віншавання з нагоды свята Перамогі ў адрас жанчын прагучала і з вуснаў гасцей Жухавіцкага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Кожны з іх у сваёй прамове адзначыў, што ў Беларусі заўсёды шанавалі, цэняць і будуць шанаваць уклад  продкаў у наша мірнае існаванне. Ветэраны, вязні, сведкі тых страшных падзей — гэта жывыя легенды. Нам вельмі важна ім дапамагаць і не забываць пра іх, расказваць як мага больш  дзецям і ўнукам, каб будучыя пакаленні не забывалі пра подзвіг нашага народа.

Акрамя шчырых віншаванняў у свой адрас,  жанчыны атрымалі кветкі, паштоўкі,  матэрыяльную дапамогу, а для карыстання ўсіх пражываючых  старшыня райвыканкама Андрэй Гардзей і старшыня СВК “Жухавічы” Дзмітрый Янкоўскі ўручылі каштоўныя падарункі.

 

Словы падзякі за ўвагу і  матэрыяльную дапамогу ад  сябе асабіста, усіх работнікаў установы і яе пастаяльцаў выказала дырэктар Вольга Богук.

Затым госці наведалі музейную экспазіцыю дома-інтэрната і  азнаёміліся з жыццём атрымальнікаў сацыяльных паслуг.