Главная / Новости / Новости района
10.05.2024

Председатель Кореличского райисполкома Андрей Гордей встретился с коллективами Кореличской ЦРБ и Кореличского райЦГЭ

 На сустрэчы абмеркавалі пасяджэнне сёмага Усебеларускага народнага сходу, якое прайшло ў Мінску 24 і 25 красавіка 2024 г., тое, як змянілася роля УНС у новым статусе, пагаварылі аб пытаннях фарміравання Ваеннай дактрыны і Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.


— Сёмы Усебеларускі народны сход унікальны тым, што пасля унесеных змен у Канстытуцыю, за якія прагаласавала ўся краіна 27 лютага 2022 года, яму былі нададзены новыя паўнамоцтвы, — сказаў Андрэй Гардзей.


Кіраўнік раёна засяродзіў увагу на словах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі пра намер беларусаў вырашаць усе канфлікты мірным шляхам:
— Аляксандр Рыгоравіч неаднаразова адзначаў, што нам не патрэбны чужыя землі, але і сваіх аддаваць мы не будзем. Усе вучэнні, якія праводзяцца на тэрыторыі нашай краіны, мы праводзім толькі для таго, каб сумець абараніць сваю краіну. Але куды лепш вырашаць канфлікты мірным шляхам, за сталом перамоў.


Андрэй Гардзей расказаў, што большая частка выступлення Прэзідэнта была прысвечана дасягненням Беларусі. Было адзначана, што сёння наша краіна сапраўды можа ганарыцца поспехамі ва ўсіх напрамках, ад эканомікі да сацыяльнай сферы. Геапалітычныя выклікі патрабуюць станавіцца мацнейшымі, але “надыходзіць час не агрэсіўна моцных, а моцных духам”. І прынятыя на УНС стратэгічныя дакументы адлюстроўваюць сучасныя рэаліі. Ваенная дактрына носіць выключна абарончы характар, а нацыянальная бяспека складаецца не толькі з ваеннай і палітычнай бяспекі, гэта яшчэ і захаванне гістарычнай памяці, культурнай спадчыны і іншыя напрамкі.