Главная / Новости / Новости района
29.01.2024

Председатель Малюшичского сельсовета Виктор Дирвук принял участие в диалоге с председателем Совета Республики Натальей Кочановой

 17 студзеня ў Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай са старшынямі абласных і сельскіх Саветаў.   Каля 150 прадстаўнікоў ад кожнага раёна нашай краіны ў гэты дзень сабраліся, каб абмеркаваць, як забяспечыць годнае жыццё грамадзян на вёсцы. Карэліччыну  на форуме прадстаўляў старшыня Малюшыцкага сельвыканкама Віктар Дзірвук, які і падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы.

—  Амаль трохгадзінная  размова са спікерам Савета Рэспублікі прайшла на адным дыханні. Гэта былі жывыя зносіны, падчас якіх Наталля Іванаўна хацела пачуць аб праблемах на месцах ад тых людзей, якія сутыкаюцца з імі непасрэдна. Мы падымалі пытанні, якія хвалююць людзей на вёсцы, але не могуць быць вырашаны на ўзроўні сельсавета, раёна або вобласці. У першую чаргу, гэта  ўдасканаленне заканадаўства па розных напрамках, у прыватнасці, што датычыцца зносу старых і пустуючых дамоў. А калі казаць у цэлым, то пытанні задаваліся вельмі розныя: гэта і навядзенне парадку на зямлі, і добраўпарадкаванне, і закрыццё сельскіх магазінаў, ФАПаў і міні-палігонаў па зборы смецця, і многія іншыя. Наталля Качанава паабяцала, што ўсе пытанні  ўзяты на кантроль, яны будуць разгледжаны профільнымі міністэрствамі і кожны атрымае  канкрэтны адказ.

Дадзеная сустрэча ў чарговы раз даказала, што кіраўніцтва нашай краіны пільную ўвагу надае развіццю не толькі буйных прамысловых цэнтраў, але і сельскіх рэгіёнаў. У сваім выступленні спікер Савета Рэспублікі  падкрэсліла, што важная роля ў гэтым напрамку адводзіцца дэпутацкаму корпусу, у тым ліку і пярвічнага ўзроўню. Прыемна ўсведамляць, што да нас прыслухоўваюцца, вывучаюць лепшы наш вопыт, цікавяцца нашым меркаваннем.

Асабіста  мне сустрэча дала выдатную магчымасць падзяліцца вопытам з калегамі з усёй краіны, даведацца, як яны ў сваіх рэгіёнах вырашаюць канкрэтныя праблемы, —  сказаў Віктар Аркадзьевіч.

Ён таксама адзначыў  пасыл Наталлі Качанавай пра тое, што асноўнай задачай улады ў рэгіёнах і дэпутатаў на месцах быў, ёсць і будзе клопат пра людзей.

Удзячны кіраўніцтву раённага  Савета дэпутатаў за магчымасць прыняць удзел у правядзенні такога важнага форуму і тым самым адчуць сваё дачыненне да вырашэння пытанняў дзяржаўнай важнасці і мясцовага жыцця.