Асноўная мэта конкурсу – папулярызацыя гістрычных ведаў пра нашу Беларусь, праслаўленне грамадзян краіны ў самых розных гістарычных абставінах. На конкурс была накіравана і мая творчая работа “Хутар Ёлаўка, ён быў і ён жыве”, апублікаваная ў газеце “Полымя” (№ 22 ад 23.03.2022 г.). На аснове ўласных уражанняў паказаны побыт, культура беларускай сям’і, асаблівасці навакольнай прыроды, гісторыі, вядзення ўласнай гаспадаркі, узаемаадносін паміж суседзямі. Выкарыстоўваючы канкрэтныя прыклады з жыцця таго часу, апісана каларытная карціна мясцовасці. У цэнтры апавядання – чалавек, які прайшоў Вялікую Айчынную вайну, страціў правую нагу, але не страціў сілу волі і здолеў сваёй працай стварыць хутар-сад. Па выніках конкурсу за дадзеную творчую работу ў намінацыі “Культура і побыт беларускага народа” атрыманы дыплом першай ступені.
За Год гістарычнай памяці працягнута высакародная справа па фарміраванні гонару за нашу краіну. Творчыя хвалі Года гістарычнай памяці не заканчваюцца каляндарным 2022 годам, упэўнены, што шматаблічная гісторыя і сучаснасць Беларусі будуць годна прадстаўлены на працягу Года міру і стварэння.