Главная / Новости / Новости района
15.11.2023

Секретарь Кореличской районной организации Коммунистической партии Мария Беленова: «Все политические партии Беларуси стоят на одной патриотической платформе»

 Усе чатыры зарэгістраваныя ў Беларусі партыі стаяць на адной дзяржаўнай патрыятычнай платформе, павазе да Канстытуцыі, дзяржаўных сімвалаў, нашых дасягненняў, — лічыць сакратар Карэліцкай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Марыя Беленава.

10 лістапада прайшла сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі палітычных партый. У цэнтры ўвагі знаходзілася галоўнае пытанне: “У чым заключаецца сапраўднае прызначэнне палітычных партый і якой павінна быць партыйная сістэма Беларусі?”.

У гэтым годзе партыйная сістэма нашай краіны зведала змены. Па сутнасці, пачаўся новы этап яе развіцця. Міністэрства юстыцыі зарэгістравала 4 партыі: Камуністычную, Ліберальна-дэмакратычную, Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці, таксама зарэгістравана новая партыя «Белая Русь».

У ходзе перарэгістрацыі, як сказаў Прэзідэнт, мы ачысцілі партыйнае поле ад тых, чыя дзейнасць накіравана на падрыў асноў канстытуцыйнага ладу нашай краіны. Бо задача партый — не раз’ядноўваць, а аб’ядноўваць грамадства. Партыі прынясуць карысць, калі стануць памочнікамі ўлады ў растлумачэнні рашэнняў, якія прымаюцца. Прызначэнне партый — не змагацца з дзяржавай, а канкурыраваць паміж сабой. Нам вельмі важна сёння быць адзінымі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што на змену цяперашнім кіраўнікам павінны прыйсці маладыя, энергічныя. І акрэсліў самую галоўную мэту — захаваць краіну.

Партыйцы павінны валодаць такімі якасцямі, як прыхільнасць ідэалам беларускай дзяржаўнасці і адданасці свайму народу, прафесіяналізм, палітычная падрыхтаванасць, ідэйная зараджанасць. І вось тады такія людзі змогуць па-сапраўднаму працаваць на развіццё партыі, грамадства і дзяржавы. Кожная партыя павінна быць вядомая не толькі па лідару, але і па ідэалагічнай платформе. Мы стаім на адной платформе, павазе да Канстытуцыі, да дзяржаўных сімвалаў, нашых дасягненняў. Усе чатыры партыі знаходзяцца на дзяржаўных патрыятычных пазіцыях.

Першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Аляксей Сокал пазначыў асноўныя напрамкі партыйнай палітычнай працы. Сярод іх — паўсюдная агітацыйна-прапагандысцкая работа ў масах, уключаючы моладзь, далейшае развіццё арганізацыйных структур партыі. Кожная партыя павінна клапаціцца пра рост радоў і вылучэнне сваіх кандыдатаў у органы ўлады.

Дарэчы, у нашым раёне створаны чатыры пярвічныя партыйныя арганізацыі, якія пастаўлены на ўлік Галоўным упраўленнем юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 27 чэрвеня 2023 года № 16. Праграма партыі і Статут з дапаўненнямі і зменамі прыняты ў новай рэдакцыі XIV з’ездам 21 красавіка 2023 года.

Немалаважна, што Камуністычная партыя ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва. Яшчэ адна з ініцыятыў Кампартыі — штогод праводзіць антыфашысцкі форум. Сёлета ён быў паспяхова арганізаваны ў красавіку ў Мінску, а ў далейшым будзе праходзіць на пляцоўках Беларусі, Расіі, далёкага замежжа.

Камуністычная партыя мае моладзевае крыло — «Лігу камуністычнай моладзі». Яна не дзейнічае ў процівагу БРСМ, а наадварот сумесна будуе працу для палітычнай і дыпламатычнай асветы моладзі і стварэння на партыйнай аснове сацыяльнага ліфта для маладога пакалення. «Ліга камуністычнай моладзі» ўваходзіць у Сусветную федэрацыю дэмакратычнай моладзі, якая бачыць у Рэспубліцы Беларусь дзяржаву, дзе захаваліся лепшыя традыцыі постсавецкай прасторы.

Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі звярнулася да Камуністычнай партыі з просьбай аб магчымасці правядзення ў Беларусі Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў. Аляксей Сокал падчас сустрэчы прапанаваў сумесна з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання прапрацаваць гэтую ініцыятыву.