Адкрыў яе кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 2 Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Шкадаў. Прамоўца адзначыў, што мэта такіх сустрэч — не толькі данесці да жыхароў раёна прапанаваныя тэмы для абмеркавання, але пагаварыць аб надзённых справах. Трэба адзначыць, што прадстаўнікам абласной і раённай інфармацыйна-прапагандысцкіх груп гэта ўдалося зрабіць: размова атрымалася шчырай і адкрытай. Дакладчыкі дэталёва прааналізавалі запланаваныя тэмы і звярнулі ўвагу на хвалюючыя пытанні.
«80 гадоў трагедыі ў Хатыні. Вынікі расследавання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» — асноўная тэма. Аляксандр Шкадаў назваў яе актуальнай, а трагедыю Хатыні — нашай памяццю. «Мы шмат гаворым з моладдзю аб патрыятызме. Многае залежыць ад нас саміх: наша задача — не паддавацца эмоцыям, а кожнаму на сваім месцы добрасумленна рабіць сваю справу і заўсёды разважаць цвяроза», — зазначыў прамоўца. Аляксандр Віктаравіч звярнуў увагу і на пытанні бяспекі — захаванне правілаў паводзін у быце і на вадзе.
Прадстаўнік абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы Аляксандр Корзун адзначыў, што асноўная тэма — «гістарычная памяць для выхавання падрастаючага пакалення», а тэмы для абмеркавання назваў знакавымі і важнымі. Поруч з тэмай бяспекі і навядзеннем парадку на прыдамавых тэрыторыях звярнуў асаблівую ўвагу на пытанне неправамернага завалодвання рэквізітамі пластыкавых банкаўскіх карт і крадзяжах сродкаў з карт-рахункаў грамадзян, а таксама ў сферы высокіх тэхналогій. Аляксандр Анатольевіч заклікаў быць пільнымі і прадбачлівымі, бо ашуканцы працуюць настойліва і прафесійна.
«У цэлым сітуацыя ў краіне стабільная і прадказальная. Мы жывём у міры і стварэнні. Кожны павінен вырашаць задачы на сваім месцы», — рэзюмаваў Аляксандр Корзун.
Напрыканцы сустрэчы старшыня абласнога суда адказаў на цікавячыя пытанні ўдзельнікаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы, якія тычыліся ўзначальваемага ведамства.