Главная / Новости / Новости района
13.06.2024

Стобалльник из Кореличского района Артем Сасимович мечтает стать хирургом

 Кореличи. Новости Кореличского района. Газета Полымя

Стобалльник из Кореличского района Артем Сасимович мечтает стать хирургом

Па  выніках другога цэнтралізаванага экзамену трое юных карэліччан  па беларускай мове набралі максімальную колькасць балаў.  Сярод іх — вучань Жухавіцкай СШ Арцём Сасімовіч.

Юнак расказвае, што мэтанакіравана рыхтаваўся да экзамену па роднай мове, бо ведаў, што яна спатрэбіцца яму пры паступленні ў ВНУ і паспрыяе ў ажыццяўленні мары стаць урачом-хірургам. Ён займаўся па прадмеце з настаўнікам Зояй Вітальеўнай Саладуха, наведваў факультатыўныя і стымулюючыя заняткі. Для таго, каб падцягнуць складаныя і незразумелыя  пытанні, працаваў з рэпетытарам. Ехаў на экзамен і цвёрда верыў: будзе “сотня”. Але, прызнаецца, калі даведаўся, што атрымаў найвышэйшы бал, здзівіўся:

— Зразумела, што навіна аказалася вельмі прыемнай. Цудоўна, што  намаганні прыносяць карысць,  неабходна працягваць далей шчыра працаваць над сабой.

Настаўнік Жухавіцкай СШ Зоя Вітальеўна Саладуха, якая два гады працавала з Арцёмам, характарызуе свайго вучня як вельмі стараннага і мэтанакіраванага маладога чалавека:

— Арцём сур’ёзна рыхтаваўся да ЦЭ. Заўсёды старанна вучыў тэорыю і ўмела прымяняў яе на практыцы, добрасумленна выконваў усе заданні і тэсты. Пытанні, якія выклікалі цяжкасці, дадаткова прапрацоўваліся на занятках, асобна разглядаліся моманты, дзе можна падчас экзамену зрабіць памылковы выбар.

Педагог лічыць, што галоўны сакрэт Арцёма — жаданне, самакантроль і гатоўнасць упарта працаваць дзеля пастаўленай мэты.

Наперадзе ў юнака — ЦТ па біялогіі і паступленне ва ўніверсітэт. Шчыра жадаем яму поспехаў і здзяйснення жаданняў!