— Бык, ад якога атрыманы семянны матэрыял, мае высокую племянную каштоўнасць, — расказвае дырэктар Цэнтра селекцыі і генетыкі па Карэліцкім раёне Галіна Карп. — Яго генетыка паляпшае якасныя і колькасныя характарыстыкі малочнай прадуктыўнасці яго дачок, якія генетычна схільныя да высокай хуткасці малакааддачы, устойлівыя да мастытаў. Работнікі СВК “Свіцязянка-2003” правільна асемянілі сваіх кароў, дагледзелі цялят, і рагулі не страцілі якасцей свайго бацькі.
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў СВК складае 6062 галавы, з іх кароў — 1950. Сярэдні надой на карову за 4 месяцы бягучага года склаў 4091 кг, сярэднясутачныя прывагі — 870 грам. Вытворчасць прадукцыі буйной рагатай жывёлы за чатыры месяцы склала 455,1 т. За мінулы год была рэалізавана 151 галава племяннога маладняка буйной рагатай жывёлы.
На 1 мая 2024 года ў гаспадарцы маецца 746 галоў, ад якіх атрымліваюцца бычкі, у далейшым яны выкарыстоўваюцца як бычкі-вытворцы. За 4 месяцы бягучага года на элеверы краіны пастаўлена 12 рамонтных бычкоў.
Усе рагулі, прадстаўленыя на выставе, маюць высокі сярэднясутачны надой, які складае больш за 45 кілаграм у дзень. Аб’ядноўвае іх і тое, што яны нарадзіліся ад аднаго бацькі — быка Сакрата, які з’явіўся на свет ў КСУП “Племзавод “Чырвоная зорка” Клецкага раёна.