Главная / Новости / Новости района
11.04.2025

Священнослужителям Кореличского района вручили свидетельства о перерегистрации

 У Карэліцкім райвыканкаме прайшла сустрэча кіраўніцтва раёна са святарамі, у ходзе якой былі ўручаны пасведчанні аб дзяржаўнай перарэгістрацыі.

На Карэліччыне дзейнічаюць 20 рэлігійных абшчын: 11 праваслаўных, 3 рымска-каталіцкіх, 5 абшчын Хрысціян Веры Евангельскай, 1 — Евангельскіх хрысціян-баптыстаў. У сувязі з уступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь аб дзейнасці рэлігійных арганізацый ім неабходна прайсці дзяржаўную перарэгістрацыю да 6 чэрвеня 2025 года. Рашэннем Гродзенскага аблвыканкама перарэгістраваны 11 рэлігійных абшчын праваслаўнай канфесіі, 3 — рымска-каталіцкай, 1 — Хрысціян Веры Евангельскай. Святарам гэтых абшчын былі ўручаны пасведчанні аб дзяржаўнай перарэгістрацыі. 

Выступаючы перад святарамі, намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан папрасіў іх заклікаць прыхаджан да навядзення парадку на могілках:

— На жаль, ёсць пахаванні, якія ніхто не даглядае. Звярніцеся да сваіх прыхаджан, каб яны па-суседску навялі парадак на такіх магілах. Мы набліжаемся да вялікіх рэлігійных святаў — Вербнай Нядзелі і Вялікадня, калі да месцаў спачыну сваіх родных прыедуць дзеці і ўнукі, і хочацца, каб яны ўбачылі акуратнымі і дагледжанымі ўсе могілкі. Карэліцкае РУП ЖКГ правяло вельмі значную работу па навядзенні парадку на месцах пахаванняў, але і ад нас саміх залежыць чысціня і парадак на іх.