Главная / Новости / Новости района
10.07.2025

Трогательно и душевно на заслуженный отдых провели председателя Красненского сельского Совета депутатов Тамару Лейко

 Старшыня Красненскага сельсавета Тамара Лейка стала цэнтрам прыцягнення шчырых слоў падзякі і захаплення, прызнанняў і кампліментаў – за сваю бездакорную ўзорную працу, высокі аўтарытэт сярод калег, кіраўніцтва раёна, насельніцтва сельсавета, чалавечае стаўленне да людзей.


Тамара Мікалаеўна свой працоўны шлях пачынала  паляводам у калгасе “Маяк”. Потым, пасля заканчэння Гродзенскага сельскагаспадарчага  інстытута, працавала ў роднай гаспадарцы аграномам, была камсамольскім лідарам. На працягу апошніх 35 гадоў яна ўзначальвала Красненскі сельскі Савет дэпутатаў, а таксама сельвыканкам. 
Дэлегацыя ў складзе старшыні Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксея Гаўроша, старшыні маладзёжнага савета пры Карэліцкім раённым Савеце дэпутатаў, члена маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрыя Юрчыка,  кіраўнікі сельскіх выканаўчых камітэтаў, актывісты мясцовага Саветаў дэпутатаў, прыбылі прама на працоўнае месца да Тамары Мікалаеўны з узнагародамі, кветкамі і падарункамі.


У сувязі з выхадам на заслужаны адпачынак Ганаровую  грамату Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, а таксама кветкі Тамары Мікалаеўне ўручыў старшыня раённага Савета дэпутатаў  Аляксей Гаўрош. З пачуццём вялікай падзякі ён гаварыў аб значнасці яе працы і адказнасці да даручанай справы.
Словы кіраўніка дэпутацкага корпуса раёна апладысментамі падтрымалі прысутныя.
У адказ Тамара Мікалаеўна падзякавала ўсім прысутным за сумесную працу і прызналася, што заўсёды працавала добрасумленна і  на  вынік, зычыла ўсім моцнага здароўя і плёну ў працы.


Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара