Яе вядучыя —загадчык аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця ЦСАН Карэліцкага раёна Вольга Жук і вучань сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы Серафім Шурак.



У сваёй прамове намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан назваў мерапрыемства важным. На ім ушаноўваюцца прадстаўнікі старэйшага пакалення, і трэба ні пра нікога не забыцца. Павага і гонар тым, хто працаваў дзеля дабрабыту нашай Радзімы. Адзначыў тое, што ўсе ў прыўзнятым настроі, такімі пажадаў быць і ў далейшым.
Яўген Мікалаевіч выказаў словы ўдзячнасці людзям залатога ўзросту і запэўніў у тым, што ўсіх стараюцца памятаць і прыслухоўваюцца да парадаў і запытаў. «Жывіце кожным днём, і няхай усе мары збудуцца», — рэзюмаваў прадстаўнік мясцовай улады.
Старшыня Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі Валянціна Кошур адзначыла важнасць даты — Дня пажылых людзей — для прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Нават сама назва дэкады сведчыць аб мудрасці і вопыце людзей пажылога ўзросту. Увагу і павагу яны заслужылі сваёй сумленнай працай. Павіншаваўшы з Днём дабра, павагі і мудрасці, заклікала прысутных у зале не глядзець у пашпарт, яны сёння з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў.



Ветэранскі лідар раёна Валянціна Кошур уручыла падарункі і кветкі старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі СВК «Жухавічы» Ганне Ільінічне Мамончык і ветэрану працы пярвічнай ветэранскай арганізацыі г.п. Карэлічы Еўдакіі Барысаўне Румянцавай.
Яўген Чычкан уручыў пасведчанне «Ганаровы ветэран» Г. І. Мамончык.














На ўрачыстасці добры настрой дарылі творчыя калектывы аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна: танцавальны калектыў «Задорынка», вакальная група «Сударушкі», выканаўцы Лідзія Алясюк, Тамара Юрчык, Ірына Дораш, а таксама — навуэнцы Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў дзіцячая (узорная)вакальная група «Арыэта», дзіцячая вакальная група » Усмешка», Соф’я Ракач і Арына Манкевіч, выканаўцы Карэліцкага раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Была арганізавана выстава работ удзельнікаў дэкаратыўна-прыкладнога гуртка «Кудесницы».
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ