

Прадастаўленне паслуг — адзін бок справы, другі — уважлівыя адносіны да просьб спажыўцоў. Ад працы камунальнікаў залежыць настрой людзей і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі заслугоўваюць найлепшых слоў удзячнасці — і прызнанне прагучала на ўрачыстасці.


Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош у сваёй прамове даў высокую адзнаку працы камунальнікаў — яны стаяць на абароне інтарэсаў людзей і імкнуцца забяспечыць камфорт у дамах.

На іх ускладваецца высокая адказнасць і падчас падрыхтоўчых работ да правядзення абласных «Дажынак-2026», і камунальнікі справяцца з даведзенымі заданнямі. Пажадаў здароўя, міру, дабра, шчасця, поспехаў. Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджваецца вядучы эканаміст Вікторыя Барадзіна, Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта — машыніст насосных установак Андрэй Русецкі і машыніст (качагар) кацельнай Аляксандр Сіманенка.

Уручаецца Ганаровая грамата раённага Савета дэпутатаў спецыялісту па камунальных разліках Алене Карась і электрагазазваршчыку Віталію Бусько, Падзячнае пісьмо Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў — кладаўшчыку Жане Мураўскай.

Слова прадастаўляецца дырэктару Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалаю Лукашкову. Кіраўнік прадпрыемства пажадаў і надалей аказваць паслугі якасна, і каб праца ім была заўсёды ў радасць, а пастаяннымі спадарожнікамі былі здароўе, мір, дабрабыт, шчасце.

Ганаровай граматай дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці» ўзнагароджваецца вадзіцель аўтамабіля Аляксандр Ханько, Граматай дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці» — кантралёр вадаправоднай гаспадаркі Людміла Татарынава, Падзячным пісьмом дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці» — старшы майстар Мікалай Яўсей.
Падзякі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўдастоены вадзіцель аўтамабіля Аляксандр Саўка.

Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь была ўручана электрагазазваршчыку Валянціну Курдуну ў Палацы Рэспублікі, а на ўрачыстасці перадавіка прадпрыемства яшчэ раз ушанавалі і ўручылі кветкі.

За шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх паказчыкаў у працы, унясенне пэўнага ўкладу ў развіццё галіны, актыўны ўдзел у жыцці прадпрыемства вырашана занесці на Дошку Гонару Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі работнікаў: машыніста (качагара) Аляксандра Ложачніка, слесара па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы Аляксандра Марцінеўскага, аператара службы дыспетчарскай Наталлю Самец, аператара кацельнай Аляксандра Татарынава, машыніста насосных установак Івана Петрыкевіча, старшую пакаёўку Наталлю Навасельцаву, аператара ачышчальных збудаванняў Аляксея Краскоўскага, машыніста рубальнай машыны Мікалая Макоўскага, вадзіцеля аўтамабіля Сяргея Моніча, вартаўніка Дзмітрыя Шымановіча.
Каштоўнымі падарункамі ўзнагароджаны электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання Вадзім Шах і штукатур Вікторыя Баярэнка.

Ад прафсаюзнай арганізацыі Карэліцкага РУП ЖКГ слова трымала яе старшыня Наталля Швец. Яна пажадала ўсім моцнага здароўя, фінансавага і сямейнага дабрабыту, і каб на працу ішлі заўсёды з добрым настроем, і яна прыносіла вялікае задавальненне.

Ганаровай граматай Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў ЖКГ і галіны абслугоўвання ўзнагароджваецца Міхаіл Евушка, Падзячным пісьмом пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі РУП ЖКГ — вадзіцель Генадзій Бяляўскі і рабочы зялёнага будаўніцтва Анжэла Буй.

Увазе ўдзельнікаў урачыстасці была прадстаўлена святочная канцэртная праграма. Цудоўныя нумары мастацкай самадзейнасці падарылі работнікі культуры раёна.









Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКІ