Главная / Новости / Новости района
19.01.2023

У Карэлічах правялі семінар-нараду ідэалагічнага актыву з удзелам кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна

 У вялікай зале пасяджэнняў Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта на семінар-нараду ідэалагічнага актыву раёна сабраліся кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, намеснікі кіраўнікоў па выхаваўчай (вучэбна-выхаваўчай) рабоце ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, адказныя за арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах. Як і чакалася, размова атрымалася адкрытай і сур’ёзнай, былі ўзняты актуальныя пытанні сённяшняга дня.

У сваёй прамове начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Нэлі Маісеенка  прааналізавала стан ідэалагічнай, інфармацыйна-растлумачальнай работы ў арганізацыях і прадпрыемствах раёна. Нэлі Аляксандраўна засяродзіла ўвагу прысутных на такіх пытаннях, як асноўныя накірункі работы ідэалагічнага актыву раёна і звярнула ўвагу на  функцыянаванне інфармацыйна-прапагандысцкіх груп у калектывах, удзел у дзейнасці грамадскіх арганізацый, работу з моладдзю і настаўніцтва, узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі і іншыя.

Свае погляды па дадзеных пытаннях выказаў і намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан: трэба ўдзяліць увагу функцыянаванню грамадскіх аб’яднанняў, пытанням ідэалагічнай работы і іншым.

Яўген Чычкан выступіў і па асноўнай тэме адзінага дня інфармавання насельніцтва «Навукова-тэхнічная бяспека: прыярытэты і асноўныя дасягненні беларускай навукі». Што датычыць другой тэмы «Сістэма адукацыі Рэспублікі Беларусь як аснова развіцця будучых пакаленняў. Асаблівасці ўступнай кампаніі 2023 года», пра яе прысутным расказала начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч.  Ірына Валер’еўна звярнулася і да ўзнятага пытання работы грамадскіх арганізацый і запрасіла іх лідараў наведаць установы адукацыі раёна, каб правесці работу сярод членаў калектываў.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш паведала аб паважлівых адносінах да правоў і годнасці інвалідаў і стварэнні ўмоў для камфорту інвалідаў». «Самае галоўнае — гэта падтрымка інвалідаў і нераўнадушныя адносіны да тых, хто побач. Мы павінны праявіць увагу і клопат, калі сустракаемся з імі ў магазінах ці аптэках. Наша задача — зрабіць іх жыццё такім жа, як ва ўсіх нас», — зазначыла начальнік упраўлення.

На нарадзе ўзнагароджаны пераможцы агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне сярод прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў. Сярод іх — УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» (першае месца), ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы» (другое), КСУП «Малюшычы» (трэцяе). Дыпломамі адзначаны за ўдзел у аглядзе-конкурсе цэнтральная раённая аптэка № 65, раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, КСУП «Племзавод Карэлічы», унітарнае камунальнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва.