Главная / Новости / Новости района
23.04.2025

Участники республиканской акции "Беларусь синеокая" очистили берега реки Рутка от мусора

 У рамках экалагічнай акцыі “Беларусь сінявокая” начальнік Карэліцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Сянкевіч,  прадстаўнікі працоўных калектываў Карэліччыны, актывісты РК ГА "БРСМ" сумесна з першым сакратаром Таццянай Шэўчык   арганізавалі працоўны дэсант па ўборцы смецця ў прыбярэжнай паласе  ракі Рутка, што ў райцэнтры.  Кожнага з удзельнікаў  акцыі аб'яднала любоў да роднага краю і імкненне зрабіць нашу прыроду чысцейшай і прыгажэйшай. У выніку сумясцілі прыемнае з карысным.


Маштабная экалагічная акцыя “Беларусь сінявокая” аб'яўлена Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і накіравана на захаванне маляўнічых азёр і рэк.
Начальнік Карэліцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Сянкевіч  адзначае:


– Мэта акцыі – навесці парадак, добраўпарадкаваць тэрыторыі, прылеглыя да сацыяльна значных водных аб'ектаў і нагадаць грамадству пра важнасць беражлівых адносін да прыроды. Забруджванне берагоў пластыкам, бытавымі адходамі і іншымі матэрыяламі не толькі парушае эстэтыку ландшафтаў, але і наносіць шкоду экасістэмам: таксічныя рэчывы трапляюць у ваду, пагражаючы флоры і фаўне, а смецце, якое раскладаецца,  атручвае глебу на дзесяцігоддзі. Акцыя “Беларусь сінявокая” – гэта магчымасць аб'яднацца, каб захаваць тое, што робіць краіну ўнікальнай: празрыстыя азёры, звілістыя рэкі і бязмежныя лясы. Падтрымаць акцыю можа кожны неабыякавы. 

Уборка прыбярэжных ліній рэк і азёр, а таксама лясоў – не разавая акцыя. Мы стараемся іх праводзіць круглы год і далучаць як мага больш людзей. Бо мала прыбраць смецце, неабходна  сваім прыкладам выхоўваць у падрастаючага пакалення беражлівыя адносіны да прыроды роднага краю.


– Удзел у акцыі – гэта не толькі практычная дапамога, але і важны крок да фарміравання экалагічнай культуры насельніцтва. З задавальненнем далучылася да такой патрэбнай спавы. Экалогія, чысціня месцаў адпачынку каля вады, у лесе – гэта важна. Моладзь – самая актыўная частка грамадства. Каму, як не ім, быць наперадзе?!  Мы хочам жыць у чысціні і бачыць нашу Карэліччыну  прыгожай, – адзначыла  першы сакратар Карэліцкага  РК ГА «БРСМ» Таццяна Шэўчык. 


Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара