Главная / Новости / Новости района
29.05.2023

В Еремичах прошел праздник «Ярэміцкія маскі запрашаюць»

 Каб зразумець,  што значыць радавацца жыццю па-ярэміцку, трэба хоць раз пабываць   на свяце “Ярэміцкія маскі запрашаюць”. 27 мая такую магчымасць мелі ўсе жадаючыя вяскоўцы і госці аграгарадка. Асабліва даспадобы тэатралізаваныя прадстаўленні прыйшліся дзяўчынкам і хлопчыкам. Яны спяшаліся раздзяліць сваю дзіцячую радасць з незвычайнымі заморскімі і беларускімі  героямі. 

Кожны год плошча аддзела культуры і вольнага часу “Ярэміцкі Дом культуры” становіцца месцам правядзення аднаго з самых маляўнічых вулічных святаў. Фестываль “Ярэміцкія маскі запрашаюць” віхурай пракочваецца па вуліцах аграгарадка, зараджаючы пазітывам кожнага прысутнага.

Сёлета ўвазе гедачоў  былі прапанаваны яркія відовішчныя прадстаўленні народнага тэатра гульні “Ярэміцкія маскі”  “Парад-але” і “Белавежская пушча”. Роставыя  персанажы-жывёлы  паднялі настрой не толькі дзецям, але і дарослым.  Дзеці з вялікім задавальненнем  фатаграфаваліся з незвычайнымі персанажамі свята.

Мелодыі любімых песень падарылі прысутным артысты  Мірскага Дома культуры.

Не было пуста  і на дзіцячый гульнёвай пляцоўцы,  дзе  працавалі атракцыёны.

Падчас фестывалю можна было набыць на памяць сувеніры ад майстроў Карэліцкага раённага цэнтра рамёстваў.

Свята атрымалася на славу, а галоўнае,  што ўсе,  без  выключэння, атрымалі зарад добрага настрою на новы працоўны тыдзень.