На пашыраным пасяджэнні калегіі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама падвялі вынікі працы органаў і арганізацыі сістэмы за мінулы і вызначылі задачы на бягучы год.
Адзначана праца лепшых работнікаў галіны вобласці. Сярод узнагароджаных — работнікі сацыяльнай абароны Карэліччыны.
Дыпломам 1-ай ступені адзначана ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама — пераможца спаборніцтваў за дасягненне найлепшых вынікаў выканання асноўных паказчыкаў развіцця сацыяльна-працоўнай галіны ў 2024 годзе ў намінацыі "Забеспячэнне бяспечных умоў працы".
Падзяка старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўручана намесніку начальніка аддзела пенсій і сацыяльных выплат упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Марыне Паўлаўне Найдзінай за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у распрацоўку і рэалізацыю асноўных напрамкаў і прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі.
Галоўны спецыяліст аддзела працы і заработнай платы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Сяргей Сяргеевіч Ламан і дырэктар дзяржаўнай установы "Жухавіцкі сацыяльны пансіянат "Івушка" Вольга Уладзіміраўна Богук атрымалі Ганаровыя граматы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама за ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў і значны ўклад у распрацоўку і рэалізацыю асноўных напрамкаў і прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў сістэме арганізацыі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Марына Паўлаўна Найдзіна адзначае:
— Мяне перапаўняе гонар за сваю працу: я прыношу карысць людзям, у адказе за пытанні сацыяльнай абароны насельніцтва. Трынаццаты год працую ў гэтай галіне і ўсё больш пераконваюся ў тым, што жыхары Карэліччыны добрыя і працавітыя, і яны заслугоўваюць увагі і падтрымкі. Буду імкнуцца і надалей падтрымліваць сацыяльную палітыку нашай дзяржавы.
Галіна СМАЛЯНКА