Главная / Новости / Новости района
28.07.2023

В Кореличах на мемориальном комплексе «Звезда» проведен митинг «Память, что вечно будет с нами»

 28 ліпеня ў 10 гадзін на свяшчэнным для кожнага карэліччаніна месцы, мемарыяльным комплексе «Зорка» ў райцэнтры, сабраліся прадстаўнікі Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі «Гонар» і грамадскасць Карэліччыны на мітынг пад назвай «Памяць, што вечна будзе з намі».

Адкрыла яго вядучая, мастацкі кіраўнік Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, член РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Рыта Ганікевіч. «Час ніколі не зможа сцерці з памяці народа Вялікую Айчынную вайну, самую цяжкую і жорсткую з усіх войнаў у гісторыі нашай Радзімы. У сэрцах людзей яна жыве, да сённяшняга часу не залечаны яе раны, не знікла боль, не забыты тыя, хто аддаў жыццё за Вялікую Перамогу», — адначыла прадстаўнік маладога пакалення раёна.,

Да мікрафона запрашаецца старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі «Гонар», падпалкоўнік у адстаўцы Уладзімір Мальцаў. Прамоўца нагадаў пра тое, што часта даводзіцца ўдзельнічаць у падобнага роду мерапрыемствах і наведваць святыя месцы. «Мы жывём у цудоўнай краіне — Рэспубліцы Беларусь», — сказаў Уладзімір Сяргеевіч і канстатаваў той факт, што іншы раз забываем пра тое, кім быў заваяваны мір на зямлі, і найчасцей успамінаем да Дня Перамогі. Недастаткова ўвагі ўдзяляецца і ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі. Вось чаму імкнуцца арганізаваць такія сустрэчы і ўскласці кветкі да помнікаў.

Уладзімір Мальцаў зазначыў, што пра генацыд ведаем ад старэйшага пакалення і з архіўных дакументаў, назваў Гродзеншчыну арэнай масавых злачынстваў, бо тут зажыва спальвалі жыхароў. Прывёў яскравыя прыклады, калі супрацоўнікі ўпраўлення прымалі актыўны ўдзел у расследаванні злачынстваў.


Пра не менш хвалюючыя факты паведаміў і другі ўдзельнік сустрэчы — падпалкоўнік юстыцыі ў адстаўцы Ігнацій Ярашэвіч. Прамоўца расказаў пра карнікаў, якія тварылі зверствы ў Хатыні, і як па крупіцах давялося збіраць пра гэта звесткі. Такія карныя аперацыі запамінаюцца, а дзіцячая памяць вельмі цэпкая, і сведкі вайны могуць ўваскрасіць шмат звестак з тых страшных дзён.
Ігнацій Ярашэвіч заклікаў прысутных азірнуцца навокал: жывём у добрых умовах, а на душы — трывога. «Патрыятызм — не размовы, а тое, як у нечаканай сітуацыі паступіць кожны чалавек. Радзіма ў нас адна», — сказаў прамоўца і заклікаў юнакоў і дзяўчат памятаць пра гады ліхалецця, усведамляючы, што можа чакаць нас у такіх сітуацыях. Такое не павінна паўтарыцца.
Хвілінай маўчання ўшаноўваецца памяць загінулых у гады вайны.
Кветкі і вянкі ўскладаюцца да падножжа мемарыялу «Зорка».