Главная / Новости / Новости района
05.07.2023

В Кореличах отпраздновали День Независимости

 Дзень Незалежнасці – гэта свята гонару, радасці і мужнасці. Дата  трэцяга ліпеня  ўвайшла ў гісторыю краіны яскравай старонкай гераізму франтавікоў, працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў. Яны вызвалілі краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і тым самым адваявалі свабоду і незалежнасць  беларускага народа.  Гэта знамянальны дзень тых,  для каго агульнанацыянальныя каштоўнасці  не проста словы. Мы  як ніхто разумеем,  што значыць ганарыцца родным краем і працаваць дзеля  яго будучага.

3 ліпеня жыхары Карэліччыны, ад самых юных хлопчыкаў і дзяўчынак да ветэранаў, госці з г. Краснагорск  Расійскай Федэрацыі сабраліся разам, каб адсвяткаваць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Адкрыла  свята  прэзентацыя-паказ спецтэхнікі прадпрыемстваў, арганізацый раёна, якая прайшла па вуліцах гарпасёлка. Раздзяліць імгненні  ўрачыстасці  прыйшлі прадстаўнікі выканаўчай улады рэгіёна, госці г. Краснагорск Расійскай Федэрацыіі,  працоўныя калектывы, грамадскія аб’яднанні, моладзь, ветэраны працы і проста жыхары райцэнтра.

Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня Карэліцкага райвыканкама  Генадзій Шатуеў, які адзначыў, што для нашага народа Дзень Незалежнасці Беларусь Незалежная!” – гэта сімвал святой памяці,   шлях да свабоды і незалежнасці, які беларусы прайшлі разам з іншымі брацкімі народам і з’яўляецца арыенцірам для руху ў будучыню.

–       Нашы бацькі і дзяды перамаглі нямецка-фашысцкую навалу дзякуючы вялікім ідэалам гуманізму – справядлівасці, салідарнасці, братэрскаму саюзу народаў. Нябачанай жорсткасці і крываваму вандалізму агрэсара беларусы супрацьпаставілі чалавекалюбства,  мужнасць і масавы гераізм. На сённяшнім пакаленні ляжыць адказнасць за краіну, за яе будучыню і за гістарычную памяць.  Хочуць на Захадзе ці не – мы будзем дэманстраваць свету праўду пра ўсе зверствы, якія тварылі нацысты. Мы пакажам  факты злачынстваў, каб усе зразумелі, што будзе з гэтым светам, калі сучасны нацызм перарасце ў фашызм.

Падчас прамовы  Генадзій Мікалаевіч падзякаваў  карэліччанам  за плённую працу ва усіх сферах гаспадарання і  падкрэсліў:

 – Усё, што сёння складае славу і гонар раёна – гэта вынік добрасумленнай  працы яго жыхароў, якія працуюць ў адзінай камандзе на карысць Карэліцкага краю. У Год міру і стварэння менавіта ў абстаноўцы міру і згоды, у спалучэнні вопыту ветэранаў і энергіі маладога пакалення, у цесным яднанні арганізатарскага таленту, ведаў і працавітасці кіраўнікоў, спецыялістаў і радавых працаўнікоў мы зможам забяспечыць далейшае развіццё ўсіх сфер жыццядзейнасці раёна.

Ёсць у нашым раёне адзіная ў сваім родзе кніга, у якой няма і не будзе апошняй старонкі – гэта “Кніга славы Карэліцкага раёна”, якая кожны год папаўняецца новымі імёнамі. Сёлета з нагоды дзяржаўнага  свята  яе старонкі  папоўнілі  прозвішчы дырэктара КСУП “Лукі-Агра” Мікалая Гавіны і старшыні СВК “Жухавічы” Дзмітрыя Янкоўскага. Гэтыя людзі прымнажаюць славу нашага раёна і па праву лічацца прафесіяналамі сваёй справы.

Напачатку сваёй прамовы  дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін назваў День Незалежнасці святам Рэспублікі, Працы, Мірнага неба, Стваральнага жыцця і Днём памяці аб мільёнах тых, хто загінуў дзеля нашага шчаслівага “сёння”. Парламентарый заклікаў заўсёды заставацца патрыётамі сваёй краіны,  пажадаў мірнай стваральнай працы і наймацнейшага здароўя.

Ад імя гасцей з Расіі выступіла  намеснік кіраўніка адміністрацыі-начальнік прававога ўпраўлення адміністрацыі гарадской акругі г. Краснагорск Вольга Захарава. Выступаючая  шчыра павіншавала  карэліччан з Днём Незалежнасці ,  выказала словы прызнання і ўдзячнасці за шчырыя сяброўскія  адносіны паміж дзвюма краінамі і зачытала прыветны адрас главы гарадской акругі г. Краснагорск Дзмітрыя Уладзіміравіча Волкава:

–        Паважаныя кіраўніцтва і жыхары  Карэліцкага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды свята. Незалежнасць Беларусі – гэта вынік перамогі, святы летапіс ваеннай славы і працоўнага подзвігу нашых продкаў. Мы ў даўгу перад тымі, хто заваяваў вялікую Перамогу.  Хочацца ў гэты дзень  выказаць асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам вайны і працы, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Для нашых братскіх народаў гэта свята – вельмі значная падзея. Краснагорск і Карэлічы ўжо доўгія гады звязваюць цесныя  сувязі, якія ў далейшым мы маем намер умацоўваць і развіваць. У гэты святочны дзень жадаю здароўя і шчасця, аптымізму, поспехаў у імя працвітання нашых братскіх народаў.

Дэлегацыі абмяняліся памятнымі падарункамі.

Ад маладога пакалення  выступіла першы сакратар Карэліцкага РК ГА “БРСМ” Аксіння Ждан:

–          Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і  гадавіна вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па волі беларусаў  адзначаюцца разам. Гэта даніна пашаны гераізму ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, стойкасці падпольшчыкаў і партызан, подзвігу працаўнікам тылу і  сімвал нашага адзінства, велічы народа, пераемнасці пакаленняў.  Урачыстасць  яшчэ раз нагадвае, што лёс Радзімы, яе сучаснасць і будучыня залежыць ад кожнага з нас. А свята – добрая нагода яшчэ раз успомніць, што згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне народа, аб’яднанага адзінай гісторыяй, традыцыямі і культурай, – аснова незалежнага, непераможнага беларускага грамадства.

Наступным слова трымаў благачынны цэркваў Карэліцкай акругі, протаіерэй Мікалай Орса, які павіншаваў са святам Дзень Незалежнасці і адзначыў, што перад Богам важна заўсёды заставацца чалавекам, а  Гасподзь усіх нас заклікае да адзінства, міру і  стваральнай працы і  любові.

Пасля хвіліны маўчання і трохкратных залпаў ўдзельнікі ўрачыстасці ўсклалі  гірлянду, вянкі і кветкі да падножжа мемарыяла.