У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан.
На плыні часу
З дакладам на тэму: "Развіццё галіны культуры ў 2024 годзе і задачах на 2025 год" выступіла загадчык сектара культуры райвыканкама Наталля Шпакоўская. Прамоўца адзначыла, што ў галіне культуры раёна функцыянуюць тры дзяржаўныя ўстановы культуры і дзве дзяржаўныя ўстановы адукацыі ў галіне культуры са статусам юрыдычнай асобы. Ажыццяўляюць культурную дзейнасць ДУК "Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці" (14 клубных устаноў), УК "Карэліцкі раённы краязнаўчы музей", ДУК "Карэліцкая раённая бібліятэка" (13 бібліятэчных устаноў).
Асноўныя мерапрыемствы года — святы "Гонар і слава па працы!" і "Ай-да, Масленіца! Усім на радасць!", мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі — "Перамога ў сэрцах пакаленняў" і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — "Пад мірным небам Беларусі!", у рамках Дня народнага адзінства — "У адзінстве наша сіла!", свята "Мы за працу гаворым вам дзякуй!". Выдатна выступілі на абласным свяце "Дажынкі" ў г. Масты, іншых фестывалях і конкурсах.
Традыцыйна на высокім мастацкім і арганізацыйным узроўні ў раёне прайшлі брэндавыя мерапрыемствы: "Улассе ў Луках", фестываль масак "Ярэміцкія маскі запрашаюць", святы "Бульбяны разгуляй", "Свіцязянская рагуля", "Лён-фэст", "Па шчупаковым загадзе", "Петрапалаўскі фэст" і іншыя. Упершыню ў Аюцавічах адбыўся экафэст "Я — планета".
У Доме рамёстваў аднаўляюцца традыцыйныя віды рамёстваў, вывучаецца вопыт папярэдніх пакаленняў і перадаецца майстэрства падрастаючаму пакаленню. У 2024 годзе праведзена 57 выстаў і выстаў-продажаў, з іх на платнай аснове — 42. Праведзены дзве персанальныя і дзве раённыя выставы ў рамках конкурсу "Велікодная радасць" і ў рамках юбілея вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у выставачнай зале.
Бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва раёна ажыццяўляюць 13 устаноў раёна: раённая бібліятэка, Мірская гарпасялковая бібліятэка, 11 сельскіх бібліятэк. З мэтай арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання аддаленых населеных пунктаў распрацавана 9 маршрутаў. Бібліобус абслугоўвае жыхароў 29 населеных пунктаў, і яго паслугамі карыстаюцца 262 чытачы. Кнігавыдача склала 8285 экзэмпляраў, наведванняў — 1041.
За год бібліятэкамі праведзена 640 мерапрыемстваў. Для рэалізацыі асноўных тэматычных напрамкаў выкарыстоўвалі разнастайныя формы і метады бібліятэчнай дзейнасці, накіраваныя на інтэрактыўныя і ролевыя тэхналогіі. Бібліятэкі праводзілі мерапрыемствы стацыянарна і па-за стацыянара. Прымалі ўдзел ва ўсіх значных мерапрыемствах раённага ўзроўню, у акцыях. У лістападзе прайшоў V Міжнацыянальны фестываль "ПРОдвижение книги. Библиотечные Ступени". У снежні адбыліся ХV Карэліцкія краязнаўчыя чытанні "Карэліцкі край: гісторыя, культура, людзі".
У бібліятэках Карэліцкая раённай бібліятэкі працуе 9 аматарскіх аб'яднанняў рознай накіраванасці.
У 2024 годзе Карэліцкі раённы музей прыняў 6857 наведвальнікаў, з якіх 1536 індывідуальных, 4357 — з экскурсійным абслугоўваннем. 964 наведалі культурна-адукацыйныя мерапрыемствы. Праведзена 192 экскурсіі.
Музейны фонд на 1 студзеня 2025 года склаў 9714 адзінак захоўвання асноўнага фонду і 3606 прадметаў навукова-дадатковага. Праводзяцца музейныя ўрокі, заняткі, лекцыі.
У Карэліцкім раёне знаходзіцца 39 аб'ектаў, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На ўсе аб'екты напісаны ахоўныя абавязацельствы, устаноўлены ахоўныя дошкі, складзены пашпарты. Распрацаваны праекты зон аховы на 17 гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Не выкарыстоўваецца адзін аб'ект: будынак былога бровара ў райцэнтры.
Музычна-эстэтычную адукацыю ў Карэліцкім раёне ажыццяўляюць Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў з Жухавіцкім філіялам, Мірская ДШМ з класамі ў аграгарадках раёна. На пачатак 2024/2025 навучальнага года колькасць навучэнцаў склала 351. Ахоп музычна-эстэтычнай адукацыяй дзяцей раёна складае 26,5 працэнта.
Летась навучэнцы і педагогі прынялі ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, рэгіянальных, раённых конкурсах. Атрымана 128 узнагарод рознага ўзроўню.
Сярод задач на 2025 год — правесці на высокім прафесійным узроўні мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі, 85-годдзю ўтварэння Карэліцкага раёна, 630-годдзю утварэння Карэліч. Плануецца правесці 1381 мерапрыемства.
Справа ўсіх і кожнага
На нарадзе слова трымалі прадстаўнікі ўсіх накірункаў галіны культуры раёна: дырэктар Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў Сняжана Каляда ("Традыцыйныя і новыя формы пазакласнай работы ў Карэліцкай дзіцячай школе мастацтваў"); дырэктар Карэліцкага раённага краязнаўчага музея Ларыса Кузьміч ("Асноўныя накірункі ў рабоце ўстановы культуры "Карэліцкі раённы краязнаўчы музей" за 2024 год); загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Карэліцкай раённай бібліятэкі Марына Пісарык ("Зберагаючы памяць: работа Карэліцкай раённай бібліятэкі па грамадска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення"); загадчык аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Мірскай дзіцячай школы мастацтваў Аляксандра Шапяленка ("Справаздача аб праведзенай працы аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва за 2024 год"); культарганізатар філіяла "Мірскі гарадскі Дом культуры" Юлія Чычук ("Арганізацыя культурнага адпачынку насельніцтва"), старшыня Карэліцкага райкама Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Юлія Шахрай ("Аб прафсаюзнай дзейнасці ў 2024 годзе").
У сваёй прамове намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан, звярнуўшы ўвагу работнікаў культуры раёна на асноўныя накірункі працы па ўдасканаленні сваёй прафесійнай дзейнасці, адзначыў: "Патрэбна адукоўваць, здзіўляць і далучаць гледачоў да нашай спадчыны — усё ў вашых сілах".
Творчыя і актыўныя
Адзін з прыемных момантаў — ушанаванне творчых і актыўных работнікаў культуры раёна. Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама за высокі прафесіяналізм і творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускай культуры ўзнагароджаны мастацкі кіраўнік Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Ірына Бондарава і настаўнік Мірскай дзіцячай школы мастацтваў Віталій Нячай.
Ганаровая грамата старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўручана настаўніку па класе домра Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў Таццяне Мамончык, а Падзячныя пісьмы старшыні — бібліятэкару філіяла "Райцаўская сельская бібліятэка" Алене Захарчук і спецыялісту па кадрах Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталіі Адамцэвіч.
Грамат сектара культуры Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўдастоены дырэктар Карэліцкай раённай бібліятэкі Лілія Арцюх, культарганізатар філіяла "Мірскі гарадскі Дом культуры" Юлія Чычук, настаўнік па класе баяна Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Захарчук, а Падзячнага пісьма сектара культуры — майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Карэліцкага РЦКіНТ Наталля Жук, настаўнік па класе домры Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў Тамара Навумовіч, бібліятэкар сектара фарміравання бібліятэчнага фонда Карэліцкай раённай бібліятэкі Марына Гімпель, захавальнік Карэліцкага раённага краязнаўчага музея Дзмітрый Шэўка, настаўнік па класе фартэпіяна Мірскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Чаркас. Таксама былі адзначаны больш дваццаці работнікаў культуры ў розных намінацыях.
Работнікі культуры прадэманстравалі сваё прафесійнае майстэрства — выканалі цудоўныя мелодыі.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКІ