Главная / Новости / Новости района
01.10.2024

В Кореличах состоялась традиционная сельскохозяйственная ярмарка

 Каля васьмі гадзін раніцы на ярмарцы ў г.п. Карэлічы  пачынаецца рух. Тут ужо ёсць першыя прадаўцы, як і першыя пакупнікі. Карэліччане прыглядаюцца да агародніны і садавіны, прыцэньваюцца. Колькасць адных і другіх непрыкметна павялічваецца, і пачынаецца гандаль.

Немагчыма было адвесці вочы ад прыгажунь-журавін — за адзін літр прасілі 8 рублёў.

Прапануе пакупнікам сваю прадукцыю і пенсіянерка з райцэнтра: яблыкі па  рублю за кілаграм, гарбуз вагой у 2 кілаграмы — за 1,50, а за 200 грамаў пятрушкі ці сельдэрэя просіць па 2 рублі.

На ярмарцы можна купіць і карысны салодкі ласунак: 0,5-літровая шклянка мёду каштуе 8 рублёў. А вось за 0,5-літровую шклянку фасолі трэба заплаціць 5 рублёў.

Шмат было цікаўных і каля саджанцаў. У сваю чаргу пацікавілася іх коштам: яблыня і груша — 15 рублёў, сліва — 20, чарэшня і вішня — 25, чорныя парэчкі — 7, галубіка і агрэст — 10, маліна — 5-7 рублёў, бружмель — 15. Аказалася, гэтай карыснай справай займаецца Елісей Аляксеевіч Петрыкевіч з вёскі Невашоўшчына Навагрудскага раёна.

Пачынаю знаёміцца з прадаўцамі. Непадалёку ад ўваходу на рынак жанчына прапаноўвае бульбу па 1,20 рубля за кілаграм, цыбулю — па 1,40. «Сама з вёскі Крынкі, сваю асабістую гаспадарку маем», — тлумачць прадавец.

У другога прадаўца бульба пад назвамі «Каралева Ганна» і «Маніфест» такога ж кошту, буракі — па рублю за кілаграм. Ёсць у продажы таксама гарбузы і ўкроп, а вось з цаной на іх прадавец яшчэ пакуль не вызначылася.

«Я з аграгарадка Краснае, прывёз яблыкі па рублю за кілаграм. Гэта пакуль такі кошт на іх, пагляджу далей, які будзе попыт і якія цэны ў астатніх прадаўцоў», — тлумачыць мужчына.

Прадаўцы ахвотна ўступаюць у размову і расказваюць пра асартымент сваёй прадукцыі і яе кошт. Карэліччанка апавядае: «Грушы па 5 рублёў за 1 кілаграм, яблыкі — 1,50, паўлітровы шкляны слоік фасолі каштуе 5 рублёў,  літровая банка шыпшынніка — 4 рублі, адна галоўка летняга часныку —  рубель.

Заўважаю, як пакупніца цікавіцца расадай клубніц. «Клубніцы ранннія гатунку «Брыла». Садзіце рэдзенька, каб потым не ўтварыўся вельмі вялікі куст», — тлумачыць ёй прадавец. Кошт аднаго саджанца  — 50 капеек.

Каля аўтамабіля з садавінай і агароднінай з СВК «Жухавічы» нават утварылася чарга. Тут прадаюць яблыкі па 1,50 рубля за 1 кілаграм, грушы — 2,50, капусту — 1 рублю, цыбулю, моркву, буракі — па 1,50.0

На ярмарцы можна было купіць і пшаніцу. Яе прывезлі з СВК «Свіцязянка-2003», СВК «Маяк-Заполле», ДП «Племзавод Карэлічы». Кошт за кілаграм адпаведна 55, 50 і 50 капеек, гаспадаркі даставілі 4, 3,5 і 2,5 тоны.

Сваімі цэнамі прывабліваў пакупнікоў на ярмарцы аўтамагазін Карэліцкага філіяла Гродзенскага спажывецкага таварыства. За 1 кілаграм часныку трэба было заплаціць 10 руб., бульбы — 0,71, морквы — 1,14, буракоў — 0,93, яблык — 2,14, капусты — 1,00, цыбулі — 1,28, мёду натуральнага — 10,72.

 

Вядома, якая ярмарка без бульбы. Вялікі попытам карысталася бульба, якую прывезлі з КСУП «Лукі-Агра». Яна каштавала 70 капеек за 1 кг, і жадаючых яе набыць было шмат.

Слова — пакупнікам

Ірына ШЫШКІНА,

жыхарка г.п. Карэлічы:

— Прыйшлі з матуляй на асеннюю ярмарку, каб набыць агародніну і садавіну. Без пакупак не абышлося. Напачатку купіла сетку бульбы ў прадаўцоў Карэліцкага філіяла Гродзенскага спажывецкага таварыства, а затым яшчэ дзве — у КСУП «Лукі-Агра». На выгляд бульба добрая, і цэны на яе даступныя. Мама купіла 5 кілаграмаў груш па 2,50 рубля за 1 кілаграм у СВК «Жухавічы». Хочацца выказаць удзячнасць арганізатарам ярмаркі і прадаўцам.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ